https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінэканомікі Беларусі ўстанавіла скідку ў 10% на перавозку цукровых буракоў чыгуначным транспартам


Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі № 74 ад 6 верасня.
Мінэканомікі ўстанавіла скідку ў 10% на перавозку цукровых буракоў і бураковых жамерынаў чыгуначным транспартам унутрырэспубліканскіх зносінаў.

Як паведаміла прэс-служба ведамства, дакумент прыняты "з мэтай павышэння эфектыўнасці працы цукроваперапрацоўчых камбінатаў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" за кошт змяншэння транспартных расходаў".

1 верасня сельскія гаспадаркі Беларусі пачалі ўборку і нарыхтоўку цукровых буракоў. Цукровымі камбінатамі ўзгоднены графік нарыхтоўкі цукровых буракоў новага ўраджаю па кожнай сыравіннай зоне. Да 30 верасня на камбінаты плануецца паставіць 942,9 тыс. тон карэняплодаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2012
 
Дата публикации:11.09.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1952
 
Ключевые слова:
Сахарная свёкла Транспорт Беларуская чыгунка Урожай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме