https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ААТ "Магатэкс" закупіла новага абсталявання на 9 млрд. рублёў


За шэсць месяцаў 2012 года ААТ "Магатэкс" закупіла новага абсталявання на 9 млрд. рублёў, паведамілі на прадпрыемстве.
Набыццё абсталявання праводзіцца ў межах трэцяй чаргі тэхнічнага пераўзбраення, прадугледжанай праграмай развіцця прадпрыемства да 2014 года. Галоўным крытэрыем пры выбары абсталявання вытворцаў розных краін стала эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Праграма тэхнічнага пераўзбраення стартавала на "Магатэксе" ў 2006 годзе. Цяпер яна ўключана ў дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі.

"Кіруючыся арыенцірам развіцця нашай краіны, мы яшчэ ў 2009 годзе паскорылі працэс мадэрнізацыі вытворчасці. Планы па ўваходжанні Расіі ў СГА сталі дадатковым стымулам актывізацыі гэтага кірунку. Сёння на "Магатэксе" рэалізуецца трэцяя чарга інвестыцыйнага праекта па тэхпераўзбраенні прадпрыемства. Вынікі першых двух этапаў дазволілі пашырыць асартымент, пераарыенціроўваць вытворчасць на выпуск высокакваліфікаванай канкурэнтнай прадукцыі, выйсці на новыя рынкі", — адзначыў камерцыйны дырэктар ААТ "Магатэкс" Віталь Дзядзінец.

Сёлета закуплены чатыры новыя машыны эжэктарнага тыпу для аддзелачнай фабрыкі ААТ "Магатэкс". Гэтыя машыны прызначаны для фарбавання тканін, якія змяшчаюць сінтэтычныя валокны. Галоўная перавага новага абсталявання — магчымасць замены шасці фізічна зношаных і маральна састарэлых машын. Пры гэтым павялічаны аб`ём вытворчасці, палепшана якасць афарбоўвання і дакладнасць пападання ў колер. Адной з галоўных прычын выбару італьянскай кампаніі-вытворцы для кампаніі "Магатэкс стала скарачэнне спажывання электраэнергіі ў 2,5 разу.

Другі тып закупленага абсталявання прызначаны для нанясення плёначных пакрыццяў. Устаноўкі галандскай вытворчасці, паводле ацэнак інжынераў "Магатэкс", дазволяць павялічыць аб`ём выпуску тканін з плёначным пакрыццём у два разы да 300 тыс. пагонных метраў у месяц. Гэтыя тканіны адносяцца да высокатэхналагічнага тыпу прадукцыі, на які робяць стаўку за мяжой, што забяспечвае іх экспартныя перавагі.

Не меней важным для "Магатэкс" стала лабараторнае абсталяванне, прызначанае для апрабавання рэцэптур і выпрабавання новых тэкстыльных распрацовак.

"Мода, асартымент, які мяняецца, гонка аб`ёмаў патрабуюць гнуткіх падыходаў да вытворчасці, а значыць, і найноўшага абсталявання. Але нам важна не толькі ўлічваць канкурэнтныя патрабаванні замежных рынкаў, але і кіравацца арыенцірам развіцця прамысловасці нашай краіны. Такім чынам, выбіраючы новае абсталяванне, мы разглядаем прапановы па шматлікіх крытэрыях. Наведаўшы шэраг выстаў у 2012 годзе (адна з апошніх праходзіла ў Кітаі), мы прааналізавалі дзясяткі варыянтаў і выбралі тыя, якія не толькі забяспечваюць якасць і рост аб`ёмаў вытворчасці, але і выконваюць актуальнае патрабаванне да прамысловасці ў нашай краіне — энергазберажэнне", — заявіў галоўны інжынер ААТ "Магатэкс" Пётр Скачкоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2012
 
Дата публикации:27.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2466
 
Ключевые слова:
Инновации Легкая промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме