https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Некалькі партый адзення коштам да 1,5 мільярда рублёў затрыманыя на беларускай мяжы


Некалькі партый адзення коштам ад 48 мільёнаў да 1,5 мільярда рублёў затрыманы за некалькі апошніх дзён на беларускай мяжы.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у 48 мільёнаў рублёў ацэнены "ўрачысты" гардэроб, схаваны ад мытнага афармлення жыхаром Заслаўя (Мінская вобласць), які перасякаў украінска-беларускую мяжу 26 кастрычніка ў пункце пропуску "Макраны". У асабістых рэчах, упакаваных у "Таёце", мужчына спрабаваў незаконна ўвезці ў краіну дзевяць вясельных і шэсць вячэрніх сукенак. Кантрабанда канфіскавана брэсцкімі пагранічнікамі сумесна з супрацоўнікамі мытні.

Практычна на такую ж суму быў ацэнены тавар, знойдзены ў жыхара Брэста. Беларуса на аўтамабілі "Аўдзі" падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі з прыцягненнем супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю затрымалі ў абласным цэнтры. У багажніку іншамаркі мужчына склаў тры пакеты з мужчынскімі кашулямі замежнай вытворчасці. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця тавару, брэстаўчанін прад`явіць не змог. Мяркуецца, 100 кашуль былі дастаўленыя з Польшчы праз пункт пропуску "Пясчатка" пры дапамозе трэціх асоб, якім той і раздаў свой тавар. Пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы гэтыя кашулі былі паспяхова сабраныя. Увесь тавар канфіскаваны.

Па аналагічнай схеме дзейнічаў і пінчанін, якога вечарам 26 кастрычніка затрымалі пры ўездзе ў Жабінку (Брэсцкая вобласць). Больш як 250 адзінак жаночага і дзіцячага адзення замежнай вытворчасці без адпаведных дакументаў мужчына ўвёз, як мяркуецца, праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Пра тое, каб пазбегнуць лішніх пытанняў, суайчыннік паклапаціўся загадзя: трыкатаж ён таксама раздаў турыстам. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала 270 мільёнаў рублёў, ён канфіскаваны.

Партыя трыкатажу, выяўленая 28 кастрычніка ў аўтамабілі ў жыхара Пінскага раёна, як было высветлена, незаконна перамешчана з Украіны ў Беларусь у абход пункта пропуску ў раёне населенага пункта Капані. Амаль 720 кг новага адзення ў асартыменце знаходзіліся ў "Фольксвагене" ў момант затрымання на трасе Столін — Пінск — Івацэвічы. Таксама ўстаноўлена дакладнае месца і сляды перагрузкі праз дзяржаўную мяжу. Тавар на 420 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Праводзіцца разбор.

Яшчэ адна партыя трыкатажу з Украіны на 1,5 мільярда рублёў канфіскавана ў жыхара Брэста. Аўтамабіль "Івека", якім ён кіраваў, быў спынены днём 27 кастрычніка на трасе Брэст — Мінск у раёне населенага пункта Хабы. Дакументы на 98 буйнагабарытных сумак з трыкатажнымі вырабамі выклікалі ў праваахоўнікаў абгрунтаваныя сумненні ў іх сапраўднасці. Праводзіцца разбор.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:29.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2228
 
Ключевые слова:
Контрабанда Пограничная служба Таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме