https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясніковіч: Гэты год краіна завершыць з аб`ёмам экспарту ў 51 млрд. долараў, што значна вышэй за мінулыя гады


Увесь прырост экспарту будзе забяспечаны за кошт росту фізічных аб`ёмаў
"Гэты год краіна завершыць з аб`ёмам экспарту ў 51 млрд. долараў, што значна вышэй за мінулыя гады", — заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 2 лістапада на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляючы яму пра рэзервы росту экспарту і меры, што рэалізуе ўрад.

"Увесь прырост экспарту будзе забяспечаны за кошт росту фізічных аб`ёмаў. У цэлым мы выйдзем на рост у 112% да леташняга ўзроўню пры імпарце 105%", — цытуе Мясніковіча прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мясніковіч растлумачыў, што "валютная выручка магла б быць значна вышэйшай, калі б не ўпалі доларавыя цэны". "За восем месяцаў гэтага года да аналагічнага леташняга перыяду адбылося падзенне цэн па малочнай групе, цукру, леках, трактарах, дарожнай тэхніцы і г.д. Але за кошт росту фізічных аб`ёмаў экспарту мы забяспечваем абсалютны прырост", — канстатаваў прэм`ер.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, з улікам таго, што росту сусветных цэн на прадукцыю не чакаецца, дасягненне ў 2013 годзе экспарту ў 60 млрд. стандартнымі метадамі немагчыма. "Згодна з пяцігадовым планам мы арыентуемся, што ў 2015 годзе трэба выходзіць на 65-66 млрд. экспарту тавараў і паслуг", — дадаў ён.

Адносна задзейнічання ўнутраных рэзерваў Мясніковіч прапанаваў істотна, да 5,7 млрд. долараў, у 2013 годзе нарасціць экспарт сельгаспрадукцыі і харчавання. Для гэтага, на яго думку, неабходна ствараць буйныя мяса-малочныя кампаніі, у тым ліку з прыцягненнем замежных партнёраў. "Пакуль гэта праца ідзе дрэнна. Няма ўсведамлення таго, што прадаваць з кожным годам будзе ўсё цяжэй", — зазначыў прэм`ер-міністр.

Важна, мяркуе ён, істотна нарасціць аб`ёмы экспарту і сальда па лініі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. "Створаныя адпаведным дэкрэтам кіраўніка дзяржавы беспрэцэдэнтна льготныя ўмовы ў малых і сярэдніх гарадах павінны матэрыялізавацца ў росце чыстага прытоку валюты", — лічыць кіраўнік урада.

Мясніковіч таксама звярнуў увагу на задачу зніжэння кошту прадукцыі і паляпшэння яе якасці.

Яшчэ адна задача, на думку кіраўніка ўрада, заключаецца ў дыверсіфікацыі рынкаў. Каб пазбегнуць тарыфнай аховы пры пастаўках тавараў Мясніковіч прапанаваў больш актыўна адкрываць за мяжой сумесныя вытворчасці, дабіваючыся для гэтых прадпрыемстваў выгадных эканамічных умоў.

"Будзем нарошчваць экспарт і экспартнае крэдытаванне праз "Ашчадбанк Расіі". За восем месяцаў гэтага года паводле гэтай схемы пастаўлена больш як 2 тыс. адзінак тэхнікі. На наступны год мы на гэтыя мэты ў бюджэце заклалі на 25% больш сродкаў", — прадоўжыў прэм`ер.

Ён падкрэсліў неабходнасць павышэння эфектыўнасці працы тавараправоднай сеткі. У гэтай сферы выяўляюцца сур`ёзныя недахопы, аднак яны не носяць сістэмнага характару, зазначыў Мясніковіч.

"Задача па зніжэнні дэбіторскай запазычанасці выканана не поўнасцю. Скарочана пратэрмінаваная знешняя дэбіторская запазычанасць, зніжаны яе адносіны да экспарту. Што тычыцца сумарнай знешняй дэбіторскай запазычанасці, то яе адносіны да экспарту па краіне знізіліся з 10,6% на 1 верасня 2011 года да 8,7% на 1 верасня 2012 года", — паведаміў прэм`ер-міністр.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 лістапада 2012
 
Дата публикации:02.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2025
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Экспорт Совместные предприятия Экспортное кредитование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме