https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі створаны холдынг "Белстанкаінструмент"


Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства прамысловасці.
У яго склад на чале з кіруючай кампаніяй ААТ "МЗОР" увайшло 16 прадпрыемстваў Мінпрама — вытворцы станкаінструментальнай прадукцыі агульнай колькасцю работнікаў каля 9.600. Сярод іх — станказавод "Чырвоны змагар", МЗАЛ імя Машэрава, станкабудаўнічы завод імя Кірава, інстытут "Беларгстанкінпрам" і інш.

Мэта стварэння холдынгу: укараненне сучасных форм арганізацыі і прынцыпаў кіравання камерцыйнымі аб`янаннямі прымяняльна да станкаінструментальнай галіны, стварэнне ўмоў для паскоранай мадэрнізацыі станкаінструментальнай галіны да ўзроўню сусветных стандартаў канкурэнтаздольнасці, развіццё экспартнага патэнцыялу станкаінструментальнай галіны Міністэрства прамысловасці.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці холдынгу стане правядзенне тэхніка-эканамічнага аўдыту прадпрыемстваў холдынгу з мэтай вызначэння рэсурсаў і кірункаў развіцця кожнага з прадпрыемстваў асобна і холдынгу ў цэлым, у тым ліку аналіз магутнасцей, уключаючы ўзроставы склад абсталявання, фізічнага зносу і каэфіцыента загрузкі абсталявання; аналіз структуры сабекошту прадукцыі, уключаючы аналіз матэрыялаёмістасці, працаёмістасці і энергаёмістасці вытворчасцей; аналіз кадравага патэнцыялу прадпрыемстваў холдынгу, уключаючы ўзроставы склад і ўзровень адукацыі.

Будзе распрацавана і рэалізавана праграма комплекснага тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў холдынгу з улікам спецыялізацыі прадпрыемстваў па наменклатуры прадукцыі і стварэння спецыялізаваных участкаў (вытворчасцей) па выніках тэхніка-эканамічнага аўдыту.

Найбліжэйшай мэтай з`яўляецца зніжэнне да канца 2015 года зносу актыўнай часткі асноўных сродкаў (машын і абсталявання) да ўзроўню не вышэй чым 30% і загрузкі абсталявання не менш чым 70—80% у двухзменным рэжыме працы.

Плануецца павышэнне эфектыўнасці вытворча-фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў холдынгу па выніках тэхніка-эканамічнага аўдыту за кошт рацыянальнага выкарыстання і развіцця вытворчых рэсурсаў прадпрыемстваў, узмацнення спецыялізацыі прадпрыемстваў па наменклатуры і тэхналагічных перадзелах, развіцця вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі холдынгу, аптымізацыі колькасці адміністрацыйна-кіраўніцкага персаналу.

Найбліжэйшай мэтай можа стаць дасягненне холдынгам у 2015 годзе ўзроўню дададзенага кошту ў разліку на аднаго работніка не менш чым 20 тыс. долараў ЗША ў год і рэнтабельнасці продаж не менш чым 15%, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў холдынгу з выхадам да 2015 года на долю экспарту ў выручцы не менш чым 50%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2012
 
Дата публикации:14.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2569
 
Ключевые слова:
Экономика Холдинг Станкостроение Коммерческие объединения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме