https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь да 2015 года павінна поўнасцю забяспечваць сябе алеем


Такую задачу паставіў 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.
Беларусь да 2015 года павінна поўнасцю забяспечваць сябе сланечнікавым алеем, выйшаўшы на вытворчасць не менш чым 50 тыс. тон гэтай прадукцыі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, першай тэмай, на якой сканцэнтраваў увагу кіраўнік дзяржавы, стала арганізацыя вырошчвання масланасення сланечніка і вытворчасці айчыннага алею і бялковай сыравіны для жывёлагадоўлі.

На прыкладзе КСУП імя Кутузава Калінкавіцкага раёна Лукашэнка азнаёміўся з тэхналогіяй вырошчвання сланечніка на масланасенне.

У 2012 годзе пасяўная плошча сланечніку ў краіне склала амаль 21 тыс. га, пры гэтым амаль усе землі сканцэнтраваныя ў Гомельскай вобласці. Вырошчваннем сланечніку займаюцца 185 гаспадарак. Сёлета айчыннымі гатункамі (гібрыдамі) засеяна ўсяго 2,2 тыс. га (10% усёй плошчы). У 2013 годзе іх плошчу плануецца павялічыць да 5 тыс. га. Паводле ацэнкі Мінсельгасхарча, чаканы аб`ём вытворчасці масланасення сланечніку складзе каля 30 тыс. тон. З гэтага насення плануецца атрымаць 12 тыс. тон сланечнікавага алею і каля 17 тыс.тон шроту. Аднак для закрыцця патрэб краіны такіх аб`ёмаў недастаткова. Для развіцця жывёлагадоўлі Беларусь вымушана будзе закупіць у 2012—2013 гадах адсутную колькасць расліннага бялку ў выглядзе сланечнікавага шроту ў аб`ёме 540,7 тыс. тон і соевага — 327,7 тыс. тон. Да 2015 года плануецца пашырыць пасяўныя плошчы пад сланечнік да 29 тыс. га.

Як быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы, каб поўнасць замясціць імпарт сланечнікавага алею, краіне неабходна 50 тыс. тон гэтай прадукцыі. "Калі мы ўмеем вырошчваць сланечнік і гэта нам трэба, то давайце пашырацца", — сказаў Лукашэнка. "Трэба выходзіць на вытворчасць не менш чым 50 тыс. тон сланечнікавага алею, тым больш гэта рэнтабельна", — дадаў ён.

Што да іншых алейных культур, то сёлета будзе атрымана каля 20 тыс. тон соі, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для фуражных мэтаў. У невялікіх аб`ёмах у Беларусі вырабляецца і льняны алей, праўда, ён не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва. Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, у краіне вырабляецца рапсавы алей, які добра ідзе на экспарт, а ў беларусаў таксама не мае вялікага попыту.

Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі абсталяванне, з дапамогай якога ўбіраецца сланечнік. Цяпер для гэтых мэтаў выкарыстоўваюцца прыстаўкі да камбайнаў і жаткі, што закупляюцца ва Украіне і Расіі. Такое тэхнічнае аснашчэнне дазваляе максімальна мінімізаваць страты пры ўборцы гэтай сельгаскультуры. Лукашэнка пацікавіўся, чаму Беларусь не вырабляе гэтае абсталяванне ў сябе. Як адзначыў першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, наша краіна мае патрэбу ў невялікай колькасці такіх жатак, аднак калі ў гэтым ёсць неабходнасць, то беларускія прадпрыемствы могуць пачаць іх вытворчасць.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2012
 
Дата публикации:17.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2304
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Сельское хозяйство Подсолнечное масло Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме