https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вытворцы і пастаўшчыкі ў Беларусі возьмуць на сябе расходы па ўтылізацыі адходаў тавараў і тары


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 708 ад 31 ліпеня 2012 года, паведаміла прэс-служба ўрада.
У Беларусі зацверджаны памеры платы, што ўносіцца вытворцамі і пастаўшчыкамі на наяўны рахунак аператара ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі за арганізацыю збору, абясшкоджання і выкарыстання адходаў тавараў і тары.

Пастанова зацвярджае палажэнне аб каардынацыі дзейнасці ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі і форму дагавора аб арганізацыі збору, абясшкоджання і (або) выкарыстання адходаў тавараў і тары.

Згодна з палажэннем, каардынацыю дзейнасці ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ажыццяўляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое ў гэтых мэтах стварае дзяржаўную некамерцыйную спецыяльна ўпаўнаважаную арганізацыю — аператара ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

У абавязкі аператара ўваходзіць забеспячэнне арганізацыі збору, абясшкоджання і (або) выкарыстання адходаў, што ўтвараюцца пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў цэлага шэрагу тавараў, а таксама пластмасавай, шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, у якую ўпакаваны ўвезеныя спажывецкія тавары. Сярод адходаў, якімі будзе займацца аператар, — посуд, шыны і пакрышкі, устаноўкі для кандыцыянавання паветра, халадзільнікі, прынтары, пральныя і швейныя машыны, пыласосы, тэлефонныя апараты, фотакамеры, калькулятары, тэрмометры. Плата аператару з боку вытворцаў і пастаўшчыкоў за ўтылізацыю, да прыкладу, халадзільніка складзе 0,3% ад кошту тавару без уліку падатку на дададзены кошт.

Згодна з пастановай, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паводле ўзгаднення з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінна зацвердзіць парадак арганізацыі збору, абясшкоджання і (або) выкарыстання адходаў тавараў і тары.

Мінжылкамгасу даручана зацвердзіць: форму рэестра вытворцаў і пастаўшчыкоў; форму рэестра арганізацый, што ажыццяўляюць збор (нарыхтоўку), сартаванне (раздзяленне па відах), падрыхтоўку да абясшкоджання і (або) выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў; парадак кампенсацыі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў па зборы (нарыхтоўцы) адходаў тавараў і тары (за выключэннем атрыманых з адходаў вытворчасці і (або) перададзеных юрыдычным асобам ці індывідуальным прадпрымальнікам ад юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх адходы ўтварыліся ў выніку вытворчай дзейнасці) пры ўмове іх далейшага абясшкоджання і (або) выкарыстання на тэрыторыі Беларусі.

Пастанова прынята ў мэтах рэалізацыі ўказа прэзідэнта № 313 ад 11 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання" і прымяняецца з улікам міжнародных абавязацельстваў Беларусі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2012
 
Дата публикации:07.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2328
 
Ключевые слова:
Вторсырьё Переработка тары Вторичные ресурсы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме