https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 4 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 4 кастрычніка 2012 года.
На 4 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.570 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 11.050
Расійскі рубель — 274,50
Украінская грыўна — 1.051,66

Кошык валют — 2.962,30

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 50 рублёў (0,59%), еўра — на 60 (0,55%), расійскага рубля — на 1 (0,37%), грыўны — на 6 (0,57%). Курс кошыка валют вырас на 14,72 рубля (0,50%) у параўнанні з папярэднім днём і на 96,47 рубля (3,37%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2894, "долар/расійскі рубель" — 31,2204, "долар/грыўна" — 8,149.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 4 кастрычніка долар купляюць па 8.375—8.550 і прадаюць па 8.590—8.680 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.500—8.550 пры куплі,  8.580—8.600 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:04.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1961
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме