https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе камерцыйным банкам прадоўжыць нарошчванне рэсурснай базы


Пра гэта было заяўлена 18 ліпеня на пашыраным пасяджэнні праўлення банка, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.
Нарошчваць рэсурсную базу неабходна, у тым ліку за кошт доўгатэрміновых зберажэнняў суб`ектаў эканомікі, "праводзячы больш гнуткую працэнтную палітыку, а таксама ўзмацніць кантроль за фінансавым станам кліентаў і іх здольнасцю своечасова і ў поўным аб`ёме пагашаць абавязацельствы пры выдаванні крэдытаў у замежнай валюце". "Акрамя таго, пры ажыццяўленні крэдытавання, у тым ліку ў рамках рэалізацыі дзяржпраграм, банкам рэкамендавана арыентавацца на рэальныя рэсурсныя крыніцы, што маюцца ў іх распараджэнні, не дапускаючы фарміравання разрыву бягучай ліквіднасці", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

На пашыраным пасяджэнні таксама было адзначана, што "ў выніку стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку, рэкапіталізацыі банкаў, станоўчага знешнегандлёвага сальда краіны агульны ўзровень рызыкаў банкаўскага сектара на працягу першага паўгоддзя 2012 года істотна знізіўся". На працягу першага паўгоддзя банкі знізілі долю праблемных актываў і сфарміравалі ў неабходным аб`ёме спецыяльныя рэзервы на кампенсаванне магчымых страт па актывах, схільных да крэдытнай рызыкі. У справаздачным перыядзе ўсе банкі забяспечылі выкананне нарматываў ліквіднасці і дастатковасці капіталу.

Падчас пасяджэння былі вызначаныя кірункі павышэння ўстойлівасці функцыянавання банкаў, у тым ліку асобным банкам рэкамендавана прадоўжыць рэалізацыю мерапрыемстваў, узгодненых з акцыянерамі, па павелічэнні нарматыўнага капіталу да ўзроўню, адпаведнага ліцэнзійным паўнамоцтвам.

Абмяркоўваліся недахопы ў арганізацыі карпаратыўнага кіравання банкамі, Нацыянальны банк праінфармаваў банкі пра планы павелічэння патрабаванняў да дзейнасці назіральных саветаў і звярнуў увагу на неабходнасць нефармальнага выканання зацверджаных вышэйшымі органамі кіравання банкаў стратэгій і палітык.

Асобную ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі рэпутацыйным рызыкам банкаў, у прыватнасці, недапушчэнню правядзення фінансавых аперацый, якія могуць прывесці да страты дзелавой рэпутацыі ў сувязі з наўмысным або нявольным уцягваннем у працэс легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Удзельнікі пасяджэння прапанавалі меры, накіраваныя на павышэнне якасці банкаўскіх паслуг насельніцтву.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2012
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2436
 
Ключевые слова:
Финансы Банки Беларуси Ресурсная база
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме