https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прамысловыя складскія запасы за чэрвень знізіліся на 0,5%


Па стане на 1 ліпеня 2012 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сабралася гатовай прадукцыі на 20 трлн. 139,9 млрд. рублёў.
Як паведамляе Белстат, аб`ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 50,7% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці, знізіўшыся за чэрвень на 0,5% (51,2% — на 1 чэрвеня 2012 года). Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці — на прадпрыемствах абутковай і гарбарнай галіны (257,6%), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (162,4%), фармацэўтычнай (138,6%). У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 8,2% (на 1 ліпеня 2012 года — 9,2%), у апрацоўчай — 56,6% (57,5%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 55,6% (61,9%), дрэваапрацоўчай галіны — 73,2% (78,3%), цэлюлозна-папяровай і выдавецкай дзейнасці — 67,8% (67,8%).

На прадпрыемствах па вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў суадносіны запасаў прадукцыі да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці склалі 74% (73,9%), у металургічнай вытворчасці — 60,4% (57,5%), вытворчасці машын і абсталявання — 108,1% (112,4%), вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 87,9% (95,1%), транспартных сродкаў і абсталявання — 79,9% (78,3%), іншых галінах прамысловасці — 61,2% (59,7%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2012
 
Дата публикации:17.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2343
 
Ключевые слова:
Экономика Нереализованная прдукция Складские запасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме