https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: У працы з інвестарамі наш інтарэс павінен быць выкананы бездакорна


Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём Шклоўскага раёна, пагутарыў з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі моста, і жыхарамі Шклова.
Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, адной з тэм гутаркі стала рэалізацыя ў раёне інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што яго пазіцыя нязменная — інвестар, які працуе ў Беларусі, павінен выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, а падобнае супрацоўніцтва павінна быць узаемавыгадным як для самога інвестара, так і для дзяржавы. "Наш інтарэс павінен быць выкананы бездакорна", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама цікавіўся развіццём у раёне вытворчай сферы, у прыватнасці вытворчасці паперы. Паводле слоў мясцовага кіраўніцтва, завод газетнай паперы працуе стабільна. Паспяхова асвойвае вытворчыя магутнасці і калектыў папяровай фабрыкі "Спартак". У раёне плануюць і надалей развіваць гэты кірунак.

Гаворка зайшла і пра вытворчасць сельгаспрадукцыі, яе далейшую рэалізацыю на ўнутраным і знешнім рынках. "Цяпер усяго хапае. Трэба везці туды, дзе ёсць попыт і прадаваць даражэй, каб у людзей была нармальная зарплата", — падкрэсліў Лукашэнка.

Як праінфармаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, сярэдняя зарплата ў вобласці складае больш як 3,2 млн. рублёў. Да канца года плануецца яе павялічыць да 500 долараў у эквіваленце. У гэтым плане Лукашэнка яшчэ раз папярэдзіў, што рост зарплат абавязкова павінен суправаджацца павышэннем прадукцыйнасці працы і рэнтабельнасці працы прадпрыемстваў. "Шалёных грошай няма, ніхто вам грошы з боку не дасць, тым больш не надрукуе", — адзначыў ён.

Як паведамляе прэс-служба, адышоўшы ад запланаванай праграмы, Лукашэнка прайшоў па адной з цэнтральных вуліц Шклова, падышоў да людзей, якія сабраліся недалёка ад рэканструяванага моста, і пагутарыў з імі. Кіраўнік дзяржавы таксама зайшоў у адзін з мясцовых харчовых магазінаў, дзе азнаёміўся з прапанаваным асартыментам тавараў.

Плануецца, што вечарам Лукашэнка наведае ў Шклоўскім раёне свята "Купалле", якое ўжо стала традыцыйным" ("Александрыя збірае сяброў"). Адной з цэнтральных падзей свята стане канцэртная праграма майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны "Славянскі карагод на купальскім свяце".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2012
 
Дата публикации:06.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2430
 
Ключевые слова:
Шклоў Магілёўшчына Инвестиции Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме