https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Нацбанку пачаў працаваць кантакт-цэнтр


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 9 ліпеня ўводзіць у доследна-прамысловую эксплуатацыю кантакт-цэнтр, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі банка.
Кантакт-цэнтр будзе даваць даведачную і кансультацыйную інфармацыю фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, і юрыдычным асобым, якія звярнуліся ў Нацыянальны банк па тэлефоне.

"Асноўнымі задачамі стварэння Кантакт-цэнтра Нацыянальнага банка з`яўляюцца цэнтралізацыя і павышэнне якасці апрацоўкі паступаючых тэлефонных запытаў і зваротаў, фарміраванне станоўчага іміджу Нацыянальнага банка як цэнтральнага банка і дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню эканамічнай і фінансавай граматнасці насельніцтва нашай краіны", — гаворыцца ў паведамленні.

Па тэлефоне кантакт-цэнтра ў Мінску (8-017) 306-00-02 можна будзе атрымаць даведачную інфармацыю аб асноўных кірунках дзейнасці цэнтральнага банка краіны, аперацыях і адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца Нацыянальным банкам, паслугах, парадку арганізацыі працы са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, пракансультавацца па базавых пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі, працы банкаўскай і плацежнай сістэм Беларусі.

На этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі Кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка будзе працаваць па наступным графіку: з панядзелка па чацвер — з 8.30 да 17.30; у пятніцу — з 8.30 да 16.15; субота, нядзеля — выхадныя дні.

Па выніках доследна-прамысловай эксплуатацыі будзе прынята рашэнне аб далейшым развіцці кантакт-цэнтра Нацбанка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012
 
Дата публикации:09.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2084
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Контакт-центр Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме