https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па выніках студзеня—ліпеня 2012 года рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 0,5 трлн. рублёў, або 0,2% да ВУП


Аб гэтым паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання за студзень—ліпень 2012 года склаліся ў суме 116,3 трлн. рублёў, або 58,3% удакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 51 трлн. рублёў, або 53,8% удакладненага гадавога плана.

За студзень—ліпень 2012 года паступленне ПДК склала 25 трлн. рублёў, або 53,1% удакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 12,4 трлн. рублёў, або 72,5% удакладненага гадавога плана. Акцызы паступілі ў суме 5,7 трлн. рублёў, або 50,7% удакладненага гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 13,9 трлн. рублёў, або 54,9% удакладненага гадавога плана. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 30,1 трлн. рублёў, або 63,4% удакладненага гадавога плана.

Па стане на 1 жніўня 2012 года запазычанасць па падатках і зборах склала 174,8 млрд. рублёў і павялічылася за ліпень на 101,2 млрд. рублёў.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень—ліпень склалі 110 трлн. рублёў, або 55,5% удакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 50,6 трлн. рублёў, або 53,3% удакладненага гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 16,8 трлн. рублёў (44,6%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 15,9 трлн. рублей (57,8%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) выдзелена 64,2 трлн. рублёў (59,2%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2012
 
Дата публикации:31.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1944
 
Ключевые слова:
Республиканский бюджет Соцзащита Налоги Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме