https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 1 верасня спрашчаюцца працэдуры адабрання старых і пустуючых жылых дамоў у вёсцы


З гэтай даты ўступае ў сілу ўказ № 100 "Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці", прыняты 23 лютага 2012 года.
У Беларусі з 1 верасня 2012 года спрашчаюцца працэдуры адабрання пустуючых і старых жылых дамоў у сельскай мясцовасці.

Старымі лічацца жылыя дамы, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, прызнаныя не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням або непрыдатнымі для пражывання, адносна якіх на 1 студзеня кожнага каляндарнага года ёсць дакладныя звесткі аб тым, што яны ўтрымліваюцца безгаспадарча, асобы, якія маюць права карыстання імі, на працягу апошняга года не пражываюць у іх і не прымаюць мер да аднаўлення гэтых дамоў для выкарыстання па прызначэнні.

Да ліку пустуючых могуць быць аднесены жылыя дамы, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, адносна якіх на 1 студзеня кожнага года ёсць дакладныя звесткі аб тым, што на працягу апошніх трох гадоў запар асобы, якія маюць права карыстання імі, пражываюць у іх у сукупнасці менш як адзін месяц у год, і адносна якіх не прадстаўлены пісьмовыя паведамленні аб намеры выкарыстоўваць іх для пражывання.

Дзеючая раней практыка паказвала, што выяўляць і забіраць такія дамы даволі складана і доўга. З 1 верасня 2012 года мясцовым выканкамам стане прасцей гэта рабіць і выстаўляць такія пустуючыя дамы на продаж або перадаваць іх бясплатна. Указ № 100 прадугледжвае новы механізм перадачы безгаспадарных будынкаў інвестарам. Дамы, якія на працягу апошніх трох гадоў не выкарыстоўваюцца для пастаяннага пражывання, мясцовыя ўлады могуць аднесці да пустуючых, для чаго іх уладальнікам накіроўваюць паведамленні аб уключэнні будынка ў адпаведны рэгістр.

Выканаўчы камітэт базавага тэрытарыяльнага ўзроўню вядзе рэгістр уліку пустуючых дамоў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Для фарміравання рэгістра выканкам стварае камісію па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасці на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

У склад камісіі ўключаюцца намеснік старшыні выканкама базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў гэтага выканкама, якія павінны забяспечваць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таксама ў камісію ўваходзяць прадстаўнікі органаў унутраных спраў, выканаўчых камітэтаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню, землеўпарадкавальнай службы мясцовага выканкама, тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

Камісія праводзіць агляд жылога дома і, калі выявіць, што ён адпавядае крытэрыям пустуючага дома, складае заключэнне аб яго стане. Сюды ўключаюцца звесткі аб месцазнаходжанні пустуючага дома, пералік асоб, якія маюць на яго права карыстання, у тым ліку пазначаецца асоба, якой гэты дом належыць на праве ўласнасці, гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання. Даецца поўная характарыстыка дома: яго памеры, плошча, дата ўводу ў эксплуатацыю ў выпадку наяўнасці гэтых звестак, састаўныя часткі дома, звесткі аб зямельным участку. Пры наяўнасці ў пустуючым доме рухомай маёмасці камісія складае яе вопіс, які прыкладаецца да заключэння.

Такім чынам, рэалізацыя норм указа будзе садзейнічаць актывізацыі работы мясцовых выканкамаў па выяўленні жылых дамоў у сельскай мясцовасці, што безгаспадарча ўтрымліваюцца (пустуючых і старых), скарачэнню іх колькасці і добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў.

Для рэалізацыі ўказа № 100 прынята пастанова Савета Міністраў ад 22 жніўня 2012 года № 774, якой унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку абследавання стану жылых памяшканняў, прызнання іх не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, якія прад`яўляюцца да жылых памяшканняў, непрыдатнымі для пражывання, зацверджанае пастановай ад 7 верасня 1999 года № 1392.

Звязда, 1 верасня 2012
 
Дата публикации:01.09.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2427
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Законодательство Санитарные и технические требования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме