https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сучаснай АЭС — сучасную інфраструктуру


На катлаване Беларускай АЭС нядаўна распачаты і цяпер поўным ходам праводзяцца земляныя работы.
Будаўнічымі справамі кіруе інжынірынгавая кампанія "Ніжагародскі атамэнергапраект", якая цяпер узводзіць 20 энергаблокаў не толькі ў Расіі і Беларусі, але і ў іншых краінах. У сваю чаргу, абавязак мясцовых улад — забяспечыць і АЭС, і сам горад энергетыкаў сучаснай сацыяльнай і вытворчай інфраструктурай.

Што ўжо зроблена ў гэтым кірунку і якія задачы пастаўлены на блізкую перспектыву? Пра гэта журналісты Гродзеншчыны даведаліся падчас наведвання Астравеччыны і прэс-канферэнцыі, у якой удзельнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра і старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька.

Да слова, кіраўніцтва расійскай генпадраднай кампаніі высока ацэньвае працу беларускага боку па падрыхтоўцы да будаўніцтва АЭС — гатоўнасць пляцоўкі, развіццё будаўнічай базы. Непасрэдна для арганізацыі будоўлі станцыі і горада энергетыкаў своечасова ўведзены вытворчыя аб`екты, аўтамабільная і чыгуначныя дарогі. Паклапаціліся і пра жыллё для будаўнікоў: у ліпені на пляцоўцы АЭС будзе здадзена ў эксплуатацыю сталовая на 160 пасадачных месцаў, а да канца года — яшчэ адна, на 500 месцаў. На парадку дня — рэканструкцыя хлебазавода і цэха па перапрацоўцы мяса райспажыўтаварыства. У цэнтры ўвагі, улічваючы перспектывы прыкладна чатырохразовага павелічэння колькасці жыхароў Астраўца, павінны быць таксама пытанні пашырэння інфраструктуры ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, бытавога абслугоўвання, аб`ектаў фізкультуры і спорту, адпачынку. У прыватнасці, плануецца пабудаваць 4 школы, 13 дзіцячых садкоў.

Безумоўна, што вялікая стаўка пры стварэнні інфраструктуры робіцца на інвестараў. "Буму" з іх боку, верагодна, варта чакаць бліжэй да пуску станцыі ў эксплуатацыю. Але і цяпер, напрыклад, у мікрараёне № 1 горада энергетыкаў, які разлічаны на 3,5 — 4 тысячы жыхароў, ужо няма свабодных участкаў пад аб`екты інфраструктуры: усё прададзена. Ужо сёння дальнабачныя інвестары працуюць над праектамі будаўніцтва комплексаў еўрапейскага ўзроўню ў сферы гасцінічнага і прыдарожнага сэрвісу. Пры гэтым бізнэсменам варта ўлічваць сусветную практыку, а менавіта: у раёне АЭС будуць выгадныя тарыфы па спажыванні цяпла і электрычнай энергіі. А значыць, ужо цяпер трэба, так бы мовіць, варушыць мазгамі і прапаноўваць адпаведныя праекты, каб гэтым скарыстацца. Адным з іх можа стаць, да прыкладу, буйны цяплічны камбінат. Ёсць таксама ідэя пабудаваць швейнае прадпрыемства.

Са свайго боку, мясцовыя ўлады раяць прадстаўнікам бізнэсу не шукаць пасрэднікаў, а супрацоўнічаць непасрэдна з імі, гарантуючы эфектыўным праектам рэжым найбольшага спрыяння. У гэтым пераконвае, напрыклад, вопыт фермерскай гаспадаркі "Астравецкая", якая наладзіла ў памяшканнях, што пустуюць, маштабную вытворчасць мяса птушкі (індычка, кураняты-бройлеры) з пастаўкай не толькі на беларускі, але і расійскі рынкі.

Цяпер на аб`ектах АЭС працуюць каля тысячы будаўнікоў, а ў перспектыве іх колькасць павялічыцца да васьмі тысяч. Прычым не менш за палову аб`ёмаў работ (а пэўна, і значна больш) можа быць даручана беларускім арганізацыям. Патрабаванні з боку генпадрадчыка — перш за ўсё да якасці работ — будуць вельмі жорсткія, як і мае быць усюды, асабліва ў сферы атамнай энергетыкі. Пры гэтым нашы спецыялісты пройдуць стажыроўку на расійскіх АЭС.

Акрамя таго, на беларускіх прадпрыемствах (паводле інфармацыі кіраўніцтва генпадраднай кампаніі "Ніжагародскі атамэнергапраект"), будзе закуплена каля чвэрці патрэбнага абсталявання. Больш за тое, ужо распачалася праца па ўключэнні нашых прадпрыемстваў у спецыялізаваны электронны каталог. Трапіць у яго няпроста, аднак хто здолее — атрымае перспектывы ўдзелу ў пастаўках абсталявання не толькі для Беларускай АЭС, але і для іншых, якія будуюцца ў свеце.

Што ж датычыцца сітуацыі на рынку працы Астравеччыны, то мясцовыя ўлады не баяцца, што ў сувязі з лепшымі заробкамі на АЭС страцяць кадры ў іншых сферах. Па першае, на такім спецыфічным аб`екце, як атамная электрастанцыя, і патрабаванні да персаналу адпаведныя. А па-другое, страта іншымі прадпрыемствамі раёна так званай некваліфікаванай рабочай сілы, якая таксама спатрэбіцца на станцыі (тыя ж вартаўнікі, прыбіральшчыкі) — зусім не бяда. Сёння, пры сучасных тэхналогіях, ужо не патрабуецца столькі як раней, паляводаў і жывёлаводаў, а значыць, пры іх скарачэнні ў сельгаскааператыва з`явіцца магчымасць больш плаціць тым сваім працаўнікам, без якіх сапраўды не абысціся.

Барыс Пракопчык
Звязда, 20 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:20.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2443
 
Ключевые слова:
Астравец Белорусская АЭС Строительство Атомная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме