https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імпарт нафты ў Беларусь за I паўгоддзе павялічыўся на 19,1 працэнта да 11,2 млн.т


Беларусь за студзень-чэрвень 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыла імпарт сырой нафты на 19,1 працэнта да 11 229,8 тыс.т, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Пры гэтым сярэдняя цана нафты склала $404 за тону, што на 16,8 працэнта ніжэй за аналагічны паказчык у студзені-чэрвені 2011-га. Пастаўкі ў Беларусь нафты з краін СНД выраслі на 27,6 працэнта і дасягнулі 10 899,5 тыс.т пры сярэдняй цане тавару $387 за тону (на 14,1 працэнта менш). З краін па-за СНД у студзені-чэрвені 2012 года імпартавана 330,3 тыс.т нафты, што складае 37,4 працэнта да аналагічнага перыяду 2011-га. Сярэдні кошт тоны вуглевадароднай сыравіны склаў $973 і вырас на 17,5 працэнта.

У 2012 годзе сфарміраваліся спрыяльныя ўмовы пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям у рамках Адзінай эканамічнай прасторы і своечасова падпісаным дакументам, што вызначаюць формулу цаны на нафту на чатыры гады. У 2012 годзе прадугледжана пастаўка ў Беларусь 21,5 млн.т расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн.т больш, чым у 2011-м. Пры неабходнасці ў Беларусь можа быць пастаўлена яшчэ 2 млн.т нафты з Расіі па чыгунцы. У бягучым годзе Беларусь таксама імпартавала нафту згодна з дамоўленасцямі з Венесуэлы. У чэрвені рэспубліка спыніла закупку венесуэльскай нафты.

Прыроднага газу з Расіі ў Беларусь за першае паўгоддзе 2012 года пастаўлена 10,4 млрд.куб.м, або на 1,2 працэнта менш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2011-га. Сярэдняя цана склала $168 за тыс.куб.м, знізіўшыся на 28,8 працэнта. У 2012 годзе Беларусь плануе набыць у ААТ "Газпрам" 21,5 млрд.куб.м газу.

Акрамя таго, у першым паўгоддзі Беларусь павялічыла імпарт электраэнергіі - на 56,9 працэнта да 3 775,3 млн.кВт.гадз. З краін па-за СНД было пастаўлена 139,1 млн.кВт.гадз, сярэдняя цана за 1 тыс.кВт.гадз склала $46. Імпарт электраэнергіі з краін СНД вырас на 51,2 працэнта да 3 636,2 млн.кВт.гадз. Сярэдняя цана склалася на ўзроўні $63 за 1 тыс.кВт.гадз і павялічылася на 3,5 працэнта ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2011-га.

У бягучым годзе Беларусь плануе імпартаваць з Украіны па кантракту з ТАА "Усходэнерга" да 3,5 млрд.кВт.гадз электраэнергіі, у тым ліку на ўмовах гарантаванай пастаўкі - 1,5 млрд.кВт.гадз. Акрамя таго, Беларусь традыцыйна закупляе электраэнергію ў Расіі. Кантракт з расійскім ААТ "Інтэр РАТ АЭС" прадугледжвае імпарт электраэнергіі ў 2012 годзе ў аб`ёме да 5 млрд.кВт.гадз, з іх 3 млрд.кВт.гадз на ўмовах гарантаванай пастаўкі і да 2 млрд.кВт.гадз зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці бакоў. Таксама ў 2012 годзе была прадугледжана закупка паводкавай электраэнергіі па дагаворах з удзельнікамі рынкаў электраэнергіі краін Балтыі.

20 жніўня 2012, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2509
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Импорт Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме