https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае рачное параходства ў першым паўгоддзі 2012 года перавезла 79,9 тысячы пасажыраў


РГУП "Беларускае рачное параходства" ў першым паўгоддзі 2012 года перавезла 79,9 тысячы пасажыраў, паведаміла прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Перавозка пасажыраў ажыццяўляецца суднамі Беларускага рачнога параходства як у абласных цэнтрах (Гомель, Магілёў, Брэст), так і ў раённых (Мазыр, Рэчыца і Пінск) і на Мінскім моры паблізу сталіцы.

У прыватнасці, рачны порт Гомель ажыццяўляе перавозку трыма пасажырскімі цеплаходамі на экскурсійнай лініі па рацэ Сож і на папярэднюю замову. Дадаткова, па суботах і нядзелях, цеплаход курсіруе па маршруце Гомель — Крысін. Таксама ў перыяд навігацыі цеплаход, які базуецца ў Лоеве, перавозіць пасажыраў па маршруце Лоеў — Карпаўка і ажыццяўляе экскурсійныя прагулкі ў раёне Лоева.

Рачны порт Брэст таксама мае тры пасажырскія судны. Адзін з цеплаходаў перавозіць пасажыраў па экскурсійным маршруце па рацэ Мухавец у межах Брэста, два іншыя знаходзяцца на ўчастку "Мінскае мора" і ажыццяўляюць рэйсы па Заслаўскім вадасховішчы.

Рачны порт Магілёў прапануе жыхарам і гасцям горада на выбар хуткасны цеплаход і больш умяшчальную, але менш хуткасную плаўверанду. Судны працуюць паводле папярэдняй замовы, а таксама ажыццяўляюць перавозкі па маршрутах Магілёў — Нікалаеўка і Магілёў — Любуж.

Рачны порт Пінск ажыццяўляе прыгарадныя перавозкі па маршруце Пінск — Крывічы, а таксама экскурсійныя рэйсы па Піне.

Рачны порт Мазыр пераабсталяваў цеплаход "БТ-01", які перавозіць пасажыраў па рацэ Прыпяць па Мазыры і яго наваколлях.

У рачным порце Рэчыцы арганізаваныя прагулачныя рэйсы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2012
 
Дата публикации:29.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2368
 
Ключевые слова:
Магілёў Мазыр Пінск Рэчыца Гомель Речное пароходство Днепр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме