https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ёсць першы мільён тон збожжа!


Сельгасарганізацыі Беларусі сабралі першы мільён тон збожжа новага ўраджаю, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ужо намалочана 1 млн 53,8 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці (49,3 ц/га), самая нізкая — у Гомельскай (29,6 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 278,7 тыс. га, што складае 11,5 працэнта запланаванай плошчы. Брэсцкая вобласць ужо выканала план на 29,9 працэнта, Віцебская — на 0,9 працэнта, Гомельская — на 22,3 працэнта, Гродзенская — на 11,8 працэнта, Мінская — на 6,7 працэнта, Магілёўская — на 2,6 працэнта. Збожжавыя і зернебабовыя ў 2012 годзе ў цэлым трэба будзе ўбраць з плошчы 2 млн 428,4 тыс. га. Пры спрыяльных умовах надвор`я ўборка збожжавых і зернебабовых будзе доўжыцца ад 18 да 24 дзён.

Азімы рапс ужо сабраны на 322,8 тыс. га (85,2 працэнта пасеянага), яго намалочана 680,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці насення 21,1 ц/га. Лён выцераблены на 8,9 тыс. га (13,9 працэнта).

Ад дзядоў, ад бацькоў здаўна пайшла традыцыя адзначаць пачатак масавага збору збожжа. У вёсцы Яцкава, што на Валожыншчыне, прама ў полі адсветкавалі "Зажынкі" — святочны каравай з новага ўраджаю, першы сноп і надзея на добры хлеб у гэтым годзе.

Марына Бегункова
Звязда, 25 ліпеня 2012

 
Дата публикации:25.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2039
 
Ключевые слова:
Урожай Зерновые культуры Сельское хозяйство Агропромышленный комплекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме