https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі накіруе 296,3 млн. долараў і 328,6 млн. юаняў на рэканструкцыю Добрушскай папяровай фабрыкі


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 656 ад 17 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі крэдытных пагадненняў з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая".
На крэдытаванне інвестыцыйнага праекта па тэхнічным перааснашчэнні Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы", якая ўваходзіць у ААТ "Кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", будзе накіравана 296,348 млн. долараў ЗША і 328,575 млн. кітайскіх юаняў (51,4 млн. долараў).

Паводле звестак прэс-службы ўрада, пастановай вызначаны банк-агент па абслугоўванні крэдытаў — ААТ "БПС-Ашчадбанк". Кітайскія крэдытныя сродкі ў доларах ЗША і юанях падаюцца ў адпаведнасці з крэдытнымі пагадненнямі паміж Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і ўрадам Беларусі ад 27 красавіка 2012 года. Грошы будуць накіраваныя на выкананне інвестыцыйнага праекта "Тэхнічнае пераабсталяванне філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герай працы", дзе арганізуецца вытворчасць мелаваных і немелаваных відаў кардону.

Мінфін будзе ажыццяўляць разлікі па крэдытах, якія выдаюцца ў адпаведнасці з крэдытнымі пагадненнямі, за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэты і наступныя фінансавыя гады на абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Канцэрн "Беллеспаперапрам" выступіць паручыцелем кіруючай кампаніі холдынгу "Беларускія шпалеры" па выкананні абавязацельстваў па пагашэнні крэдытаў, выдзеленых гэтаму ААТ. Пагашэнне доўгу будзе ажыццяўляцца з 1 студзеня 2016 года па 31 снежня 2025 года.

На фабрыцы плануецца будаўніцтва комплексу па вытворчасці трохслаёвага мелаванага і немелаванага відаў кардону. У інфраструктуры комплексу будуць завод па вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы для выкарыстання яе ў кампазіцыі кардону, ЦЭЦ, лясная біржа, завод КДМ (машыны для выпуску кардону), ачышчальныя збудаванні і цэх водападрыхтоўкі. Магутнасць комплексу складзе 200 тыс. т прадукцыі ў год. Тут будзе выпускацца кардон для вырабу ўпаковак у паліграфічнай, фармацэўтычнай, касметычнай і харчовай галіне. У якасці сыравіны будуць выкарыстоўвацца беленая хіміка-тэрмамеханічная маса (драўніна розных парод дрэў).

БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2012
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2463
 
Ключевые слова:
Инвестиции Кредиты Беларусь-Китай Добруш Бумага
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме