https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барацьба з эканамічнымі злачынствамі ў Беларусі


За выкарыстанне чужой тэхналогіі бізнесмену пагражае 30-мільённы штраф.
За выкарыстанне чужой тэхналогіі быхаўскаму бізнесмену пагражае 30-мільённы штраф.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, дырэктар адной з фірм у Быхаве (Магілёўская вобласць) вырашыў падзяліць поспех ААТ "Ольса", прызнанага лідара ў СНД па выпуску і продажы   кемпінгавай і садовай мэблі, і арганізаваў падпольную вытворчасць ложкаў. Праблем са збытам прадукцыі, вырабленай па тэхналогіі вядомай маркі, у нядобрасумленнага прадпрымальніка не было. Толькі паводле папярэдніх падлікаў раскручаны брэнд прынёс яму 70 мільёнаў рублёў.

Па факце несанкцыянаванага вырабу мэблі, выяўленага супрацоўнікамі быхаўскага падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтавых правоў складзены адміністрацыйны пратакол. Калі віна нядобрасумленнага дырэктара будзе даказаная, яму як юрыдычнай асобе пагражае штраф у памеры да 300 базавых велічынь (30 мільёнаў беларускіх рублёў).

Нагадаем, некалькі месяцаў таму стала вядома пра незаконнае выкарыстанне мінчанінам брэндаў вытворцаў корпуснай мэблі, матрацаў, шын. Тады мужчына на даменных імёнах, дублюючых гандлёвыя маркі паспяховых кампаній, размяшчаў сайты, шляхам якіх рэалізоўваў у тым ліку і таннейшы тавар іншых фірмаў, выдаючы яго за прадукцыю вядомых вытворцаў. У прыватнасці, адна з мэблевых фабрыкаў Гродзенскай вобласці заявіла аб прычыненні ёй урону на 441,5 мільёна рублёў. Цяпер па гэтым факце праводзіцца следства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:20.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2574
 
Ключевые слова:
Реклама Торговая марка Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме