https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 14 чэрвеня 2012 года


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 14 чэрвеня 2012 года.
На 14 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.230 беларускіх рублёў
Еўра — 10.300 (абсалютны мінімум года)
Расійскі рубель — 251,50
Украінская грыўна — 1.016,80

Кошык валют — 2.772,84 (абсалютны мінімум года)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 10 рублёў (0,12%), еўра — таксама на 10 (0,10%), расійскага рубля — узрос на 0,5 (0,20%), грыўны — знізіўся на 0,61 (0,06%). Курс кошыка валют знізіўся на 0,18 рубля (0,01%) у параўнанні з папярэднім днём і на 92,99 рубля (3,24%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2515, "долар/расійскі рубель" — 32,7237, "долар/грыўна" — 8,094.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 14 чэрвеня долар купляюць па 8.180—8.250 і прадаюць па 8.295—8.600 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 9 рублёў, продажу — на 16.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.200—8.250 пры куплі, 8.350—8.400 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:14.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2229
 
Ключевые слова:
Финансы Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме