https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад Нацыянальнага банка з урадам прыняць актыўныя меры па зніжэнні ўзроўню інфляцыі


Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 11 мая, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову.
"Усё, што вы мне скажаце пра курс рубля, уклады, працу эканомікі, я ў агульных рысах ведаю. Сітуацыя складваецца някепска. Думаю, што пара Нацыянальнаму банку перш за ўсё, ураду пераходзіць да пытанняў інфляцыі. Час ужо супакоіць людзей", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Як лічыць кіраўнік дзяржавы, цяпер няма падстаў для росту інфляцыі, у знешнім гандлі складваецца станоўчае сальда. "Мы ў прынцыпе вырашаем тыя балючыя пытанні, якія не маглі вырашыць гадамі, а то і дзесяцігоддзямі. Цяпер сітуацыя выраўнавалася. Яшчэ раз падкрэсліваю: даходы насельніцтва будуць расці. Гэта адназначна. Трэба думаць, што рабіць з інфляцыяй і як з ёю змагацца", — даручыў Лукашэнка, заўважыўшы, што ў Беларусі "інфляцыя кантралюемая і адбывалася ў тым ліку за кошт штучнага выраўноўвання цэн з суседнімі краінамі на спажывецкія тавары".

Ермакова праінфармавала аб сітуацыі на валютным рынку, фарміраванні золатавалютных рэзерваў, крэдытаванні эканомікі. "Меры, што прымаюцца Нацбанкам у сферы грашова-крэдытнай, працэнтнай палітыкі, валютнага курсу, садзейнічалі стрымліванню інфляцыі", — адзначыла яна.

Лукашэнка таксама паставіў перад банкаўскай сістэмай задачу звярнуць дадатковую ўвагу на крэдытаванне эфектыўных інвестыцыйных праектаў, будаўніцтва жылля для маючых патрэбу грамадзян.

Акрамя таго, дадзены даручэнні па падтрыманні і павелічэнні золатавалютных рэзерваў. Цяпер яны складаюць 8 млрд. долараў. Паводле слоў Ермаковай, як суб`екты гаспадарання, так і насельніцтва актыўна прадаюць валюту, стабілізаваўся курс беларускага рубля.

Нацбанк і далей мае намер праводзіць жорсткую манетарную палітыку і прымаць меры па зніжэнні інфляцыі. Напярэдадні было прынята рашэнне аб зніжэнні з 16 мая стаўкі рэфінансавання да 34% гадавых. "У нас сёння ўсе ўмовы для гэтага ёсць. Інфляцыя дазваляе, і стаўка рэфінансавання будзе знаходзіцца ў адносінах да яе на станоўчым узроўні менавіта па  стандартах, той форме разлікаў, якая рэкамендавана МВФ", — сказала Ермакова.

Як паведамлялася раней, інфляцыя ў Беларусі ў красавіку паскорылася да 1,7%, з пачатку года спажывецкія цэны павялічыліся на 6,8% (у студзені цэны выраслі на 1,9%, у лютым — на 1,5%, у сакавіку — таксама на 1,5%).

Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19—22%. У 2011 годзе цэны выраслі на 108,7%.

Міжнародны валютны фонд прагназуе інфляцыю ў беларусі ў 2012 годзе на ўзроўні 38,4% .

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2012
 
Дата публикации:11.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2560
 
Ключевые слова:
Инфляция Белорусский рубль Финансы Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме