https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК распачаў крымінальную справу па факце гібелі двух мінчан ад ужывання наркотыкаў


Следчыя і міліцыянеры ўстанаўліваюць асоб, якія збылі забароненыя рэчывы.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце гібелі двух мінчан ад ужывання наркотыкаў.

Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па факце смерці мінчаніна, які выкарыстоўваў асабліва небяспечны наркатычны сродак — метадон.

Па дадзеных следства, ноччу 12 лістапада 41-гадовы жыхар сталіцы разам са сваім знаёмым распіваў спіртное. У пад’ездзе мужчына ўжыў наркотык, пасля чаго страціў прытомнасць. Прыяцель выклікаў хуткую дапамогу, але медыкі канстатавалі смерць мужчыны. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць мінчаніна наступіла ў выніку камбінаванага атручвання метадонам і этылавым спіртам. Памерлы працаваў камплектоўшчыкам у адной з крам, раней таксама ўжываў забароненыя рэчывы.

Акрамя таго, днём 11 лістапада з-за атручвання забароненым рэчывам памёр жыхар Ленінскага раёна сталіцы. Устаноўлена, што 36-гадовы мужчына ўжыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Загінулы нідзе не працаваў.

Па ўсіх фактах Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы па ч. 5 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека) КК. 

Звязда, 26 снежня 2022
 
Дата публикации:26.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Наркотики Криминал Психотропы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме