https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Што змяняецца ў сферы ліцэнзавання з 1 студзеня


У Беларусі пачаўся паэтапны пераход на ліцэнзаванне праз адзіны партал электронных паслуг, паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.
«З 1 студзеня 2023 года ўступае ў сілу закон ад 14 кастрычніка 2022 года № 213-З „Аб ліцэнзаванні“, які захоўвае асноўныя дзеючыя падыходы да ліцэнзавання, але разам з тым уносіць пэўныя карэктывы. Адным з новаўвядзенняў з’яўляецца паэтапны пераход на ліцэнзаванне праз адзіны партал электронных паслуг», — распавялі ў МПЗ.

Так, на працягу 2023 года дакументы па пытаннях ліцэнзавання могуць быць пададзены ў ліцэнзуючы орган асабіста ліцэнзіятам альбо накіраваны з дапамогай паштовай сувязі, а ў сферы ігральнага бізнесу — пададзены ў электроннай форме праз афіцыйны сайт МПЗ. З 1 студзеня 2024 года накіраванне ліцэнзіятамі заяў, апавяшчэнняў, прыкладаемых да іх дакументаў (звестак), а таксама ліцэнзуючымі органамі апавяшчэнняў аб прынятых рашэннях, прадпісанняў будзе ажыццяўляцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Пры гэтым да 1 студзеня 2025 года абмен дакументамі па пытаннях ліцэнзавання ў электроннай форме магчымы таксама з выкарыстаннем нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, электроннай пошты і іншых інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), вызначаных Саветам Міністраў.

Прынятае ліцэнзуючым органам рашэнне аб прадастаўленні ліцэнзіі яе суіскальніку будзе адлюстроўвацца ў адзіным рэестры ліцэнзій. Інфармацыя, у тым ліку персанальныя дадзеныя, якая змяшчаецца ў гэтым рэестры, з’яўляецца агульнадаступнай (за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам) і бясплатнай (доступ забяспечваецца кругласутачна праз інтэрнэт).

Такім чынам, ліцэнзіі на дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу больш не будуць выдавацца МПЗ у выглядзе папяровага дакумента. Разам з тым па заяве арганізатара азартных гульняў яму можа быць выдадзена пацверджанне прадастаўлення ліцэнзіі на папяровым носьбіце па форме і ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў.

Таксама ў дачыненні да дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу законам «Аб ліцэнзаванні» ўнесены змены ў патрабаванні, што прад’яўляюцца да суіскальніка ліцэнзіі. У іх ліку адсутнасць нязнятай або непагашанай судзімасці за ўчыненне злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў кіраўніка і намесніка кіраўніка юрыдычнай асобы, фізічнай асобы, якая з’яўляецца заснавальнікам (удзельнікам) суіскальніка ліцэнзіі.

Неабходна адсутнасць фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, за здзяйсненне фінансавай аперацыі, якая пацягнула легалізацыю даходаў, атрыманых злачынным шляхам, на працягу апошніх двух гадоў.

Такія патрабаванні прад’яўляюцца да ўсіх якія звярнуліся ў МПЗ суіскальнікаў ліцэнзіі і ліцэнзіятам.

Звязда, 1 студзеня 2023
 
Дата публикации:01.01.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:597
 
Ключевые слова:
Лицензирование Налоги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме