У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 і 17 студзеня адбыліся два судовыя пасяджэнні па пытаннях прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці службовай асобы ТАА «ІМВБРБ» (інтэрнэт-крама Wildberries). Судом разглядаліся парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, а таксама невыкананне прадпісання МАРГ ва ўстаноўленыя тэрміны (адміністрацыйныя правапарушэнні па частцы 1 артыкула 13.11 КаАП і артыкуле 24.1 КаАП, адпаведна).
«У адпаведнасці з рашэннямі суда Фрунзенскага раёна Мінска на службовую асобу інтэрнэт-крамы Wildberries накладзеныя штрафы ў памеры дзевяці і дзесяці базавых велічынь (1 БВ — Br37)», — распавялі ў МАРГ.
Рашэнні не ўступілі ў законную сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Звязда, 17 студзеня 2023