Устаноўлена, што 29-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, неаднаразова асуджаны за маёмасныя злачынствы, прыехаў у Брэст у пошуках працы. Як паведамляе падрабязнасці УУС Брэсцкага аблвыканкама, ён здымаў кватэру, не мог працаўладкавацца і хадзіў па крамах у Маскоўскім і Ленінскім раёнах абласнога цэнтра ў пошуках скрыняў з грашыма, сабранымі на дабрачыннасць.
У момант затрымання ў скрыні было 1200 рублёў. Цяпер вядома аб сямі фактах падобных крадзяжоў на агульную суму каля трох тысяч рублёў. Грошы падазраваны марнаваў на асабістыя патрэбы, у тым ліку азартныя гульні.
Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж, здзейснены паўторна. Фігуранту пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Правяраецца яго датычнасць да аналагічных злачынстваў.
Сяргей Расолька
Звязда, 16 студзеня 2023
Звязда, 16 студзеня 2023