https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ермакова: У 2013 годзе можна будзе разгледзець пытанне дэнамінацыі


У 2013 годзе ў Беларусі можа быць разгледжана пытанне аб дэнамінацыі беларускага рубля, паведаміла кіраўнік Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на сустрэчы з працоўным калектывам Слуцкага завода эмальпосуду.

Як перадае інтэрнэт-рэсурс навін www.kurjer.info, Ермакова расказала аб сітуацыі ў фінансавай сферы дзяржавы, аб палітыцы ў галіне выдзялення крэдытаў на будаўніцтва жылля, аб крэдытах для аплаты за навучанне студэнтаў, аб сітуацыі з плацяжамі за мяжой беларускімі пластыкавымі карткамі.

Старшыня праўлення Нацбанка адказала на пытанні рабочых завода. Яна патлумачыла, што пытанне аб увядзенні на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля не разглядаецца, адзначыла, што сама не прыхільнік такога рашэння і выступае за захаванне суверэнітэту. Наконт магчымай дэнамінацыі беларускага рубля Ермакова сказала, што, хутчэй за ўсё, толькі ў 2013 годзе ўмовы могуць спрыяць таму, каб заняцца разглядам гэтага пытання.

Нагадаем, 14 сакавіка ў ходзе прамой лініі ў газеце "Рэспубліка" Надзея Ермакова таксама выказвалася аб магчымасці правядзення дэнамінацыі. У прыватнасці, кіраўнік Нацбанка выказала меркаванне, што перш чым праводзіць у Беларусі дэнамінацыю, трэба поўнасцю аднавіць эканоміку.

"Пры той дэвальвацыі, якая ў нас была летась, сёння пакуль аб дэнамінацыі гаварыць нельга. Трэба аднавіць цалкам эканоміку, грашова-крэдытную сістэму ўсю прывесці ў парадак, каб у нас і працэнтныя стаўкі былі нармальныя, хаця б ніжэй за 10%, тады можна будзе гаварыць аб дэнамінацыі! Любая дэнамінацыя ўсё роўна прыводзіць да росту інфляцыі. Таму што цэны ў прынцыпе акругляюцца, але на рынку, калі памятаеце апошнюю дэнамінацыю, танней нічога не стала. Засталіся з тымі ж нулямі", — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

"Не выключана, што калісьці дэнамінацыя будзе, калі ў нас моцна вырастуць даходы і ў нашых кашальках гэтыя купюры ўжо не будуць змяшчацца. Сёння пакуль і ў балансе, і ў калькулятарах, і ў кашальках усе нулі яшчэ змяшчаюцца", — сказала Ермакова.

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней — 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў.

На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельнае хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай закончыўся.

12 сакавіка 2012 года Нацбанк увёў у абарачэнне новую самую буйную купюру наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў, што складае каля 25 долараў ЗША па цяперашнім курсе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012

 
Дата публикации:30.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2872
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Деноминация Финансы Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме