https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуснафта" ўнясе 500 тыс. долараў у статутны капітал свайго новага прадпрыемства — ТАА "Сэрвіс Ойл"


Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 373 ад 19 красавіка 2012 года, паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.
"Пагадзіцца з прапановай Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі аб унясенні рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" грашовага ўнёску ў памеры 500 тыс. у статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сэрвіс Ойл", што ствараецца гэтым прадпрыемствам на тэрыторыі Украіны", — сказана ў пастанове.

Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012
 
Дата публикации:21.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2277
 
Ключевые слова:
Белоруснефть Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме