https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, якая займалася вырабам і распаўсюджваннем наркотыкаў


11 красавіка затрыманы ўдзельнікі арганізаванай злачыннай групы, якая займалася вырабам і распаўсюджваннем наркотыкаў.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, шэсць беларускіх грамадзян на працягу паўтара гадоў займаліся вырошчваннем, культываваннем розных гатункаў канопляў з далейшай вытворчасцю і распаўсюджваннем марыхуаны на тэрыторыі краіны.

У кожнага былі свае пэўныя абавязкі. У Мінскім раёне была створана лабараторыя, насенне для якой заказвалі з Галандыі праз інтэрнэт. Кошт насення канопляў складаў ад 5 еўра за штуку ў залежнасці ад гатунку. Інфармацыя пра гэту супрацьпраўную дзейнасць у лютым 2012 года была атрыманая аператыўнымі супрацоўнікамі пагранслужбы.

У падпольнай лабараторыі культываваліся і вырошчваліся розныя гатункі канопляў, а таксама выраблялася марыхуана, якая расфасоўвалася і перадавалася распаўсюджвальнікам. Яны, у сваю чаргу, займаліся яе рэалізацыяй на ўсёй тэрыторыі Беларусі, прычым асноўная частка прадавалася ў сталіцы. У дылерскай сетцы існавала свая сістэма канспірацыі, бонусаў і скідак пастаянным пакупнікам. За паўтара гады была напрацаваная сетка кліентаў. У сярэднім кошт адной дозы наркотыка ў ланцужку ад вытворцы да рознічнага спажыўца ўзрастала амаль у тры разы — ад 20 да 50 долараў ЗША. Утаргаваныя сродкі выкарыстоўваліся ў тым ліку для павышэння прадукцыйнасці лабараторыі і яе тэхнічнага абсталявання: у ёй дзейнічала сучасная аўтаномная аўтаматычная сістэма асвятлення, вентыляцыі, паліву і абагрэву, рэгулярна закупліваўся грунт і ўгнаенні.

За кароткі тэрмін у выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўным падраздзяленнем органаў пагранслужбы была ўстаноўленая ўся схема злачыннай дзейнасці. Падчас спецаперацыі ў Мінску і Мінскім раёне затрыманы ўсе ўдзельнікі групы, ліквідавана падпольная лабараторыя.

Пры затрыманні ў членаў злачыннай групы было канфіскавана прыкладна 150 пакетаў з гатовым да продажу наркотыкам і 20 кустоў канопляў у лабараторыі.

Затрыманыя ўжо далі паказанні, у дачыненні да іх распачаты шэраг крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, па цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пакаранне за гэтыя злачынствы прадугледжвае тэрмін ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2012
 
Дата публикации:12.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2907
 
Ключевые слова:
Криминал Оборот наркотиков Организованная преступность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме