https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Для ўвядзення поўнамаштабных эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі няма падстаў, мяркуе кіраўнік "Офіса за дэмакратычную Беларусь"


Пра гэта заявіла кіраўнік "Офіса за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская 10 лютага падчас анлайн-канферэнцыі на "Радыё Свабода".
"Многія прыводзяць Іран як прыклад, але Беларусь не ўяўляе такой пагрозы для міжнароднай супольнасці. І ў цэлым ёсць шэраг крытэрыяў, па якіх эканамічныя санкцыі могуць быць уведзены, але ў гэтым выпадку яны непрыдатныя", — мяркуе яна.

Стужынская лічыць, што "пры адсутнасці больш дзейсных механізмаў уплыву на сітуацыю ў Беларусі пашырэнне візавых абмежаванняў вядзе да яе далейшай ізаляцыі ад ЕС і набліжэння да Расіі". "Увядзенне больш ясных і зразумелых крытэрыяў уключэння ў гэты спіс, а таксама магчымага выключэння з гэтага спіса дало б больш дакладны сігнал аб намерах ЕС у дачыненні да беларускага грамадства ў цэлым. Апрача таго, менавіта перагляд, а не проста пашырэнне спісаў, з`явілася б імпульсам для найхутчэйшага вызвалення палітзняволеных", — мяркуе Стужынская.

Яна заявіла, што "Офіс за дэмакратычную Беларусь" не дабіваўся выключэння са спіса бізнесмена Уладзіміра Пефціева, "а прапаноўваў перагледзець крытэрыі, згодна з якімі людзі, якія належаць да той ці іншай катэгорыі, могуць быць уключаны ці выключаны з гэтага спіса". "Бізнесмен Пефціеў ніколі не звяртаўся да нашай арганізацыі, і, адпаведна, не было ніякіх прапаноў з яго боку", — сказала яна.

Як раней паведамляў БелаПАН, на мінулым тыдні "Офіс за дэмакратычную Беларусь" выступіў з ініцыятывай перагледзець падыходы да складання спіса беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а таксама скараціць гэты спіс, выключыўшы з яго рэктараў дзяржаўных ВНУ, бізнесмена Пефціева і некаторых іншых асоб.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012
 
Дата публикации:10.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2877
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме