https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наркаганцы затрыманы


Супрацоўнікі мінскай міліцыі перакрылі канал пастаўкі з Расіі ў Беларусь гашышу.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у 3.20 11 лютага падчас правядзення заключнай стадыі комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі падраздзяленняў наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ГУУС і Заводскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" каля дома № 14 па вуліцы Ілімскай былі затрыманыя двое 20-гадовых мінчан, адзін з якіх ужо быў судзімы за захоўванне наркотыкаў. Маладыя людзі ехалі ў аўтамабілі "БМВ-730", аперацыя па затрыманні была спланаваная неўзабаве пасля таго, як аўтамашына ўехала на тэрыторыю Мінска.

Пры аглядзе машыны ў бардачку было знойдзена 282,2 г гашышу. Паводле наяўнай у аператыўнікаў інфармацыі, наркатычны сродак дастаўляўся з Санкт-Пецярбурга. Прычым маладыя людзі ажыццяўлялі паездку ў Расію не ўпершыню. Прывезены раней адтуль наркотык распаўсюджваўся галоўным чынам у маладзёжным асяроддзі, у тым ліку і на мінскіх дыскатэках.

Канфіскаваная партыя гашышу складае каля 1.200 доз. Цана аднаго грама гашышу на чорным рынку даходзіць да 25 долараў.

Затрыманыя памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да іх распачата справа па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Крымінальнае заканадаўства Беларусі прадугледжвае пакаранне па гэтым артыкуле ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2012
 
Дата публикации:13.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2610
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Гашиш Мінск Белорусская милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме