https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мясніковіч: Ніякага распродажу дзяржуласнасці ў Беларусі няма і не будзе


Ніякага распродажу дзяржуласнасці ў краіне няма і не будзе, акцыі сваіх прадпрыемстваў Беларусь будзе прадаваць толькі на выгадных умовах, заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч.
Нагадаем, пасяджэнне Саўміна прысвечана вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў мінулым годзе і задачам на гэты год. На пасяджэнне запрошана вузкае кола журналістаў. Для шырокага кола прадстаўнікоў СМІ 8 лютага будзе арганізавана прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Плануецца, што ў ёй возьмуць удзел намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка і намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

"Ніякага распродажу дзяржаўнай уласнасці, як падаюць гэта некаторыя гора-пісакі ў сродках масавай інфармацыі, няма і не будзе, — цытуе Мясніковіча дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. — Мы спакойна і паслядоўна будзем адкрываць сваю эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы і прыцягваць інвестараў для росту дабрабыту нашых людзей".

Найбліжэйшым часам, паведаміў прэм`ер, урад прадставіць кіраўніку дзяржавы пералік арганізацый, якія плануюцца да прыватызацыі сёлета. Паводле слоў кіраўніка ўрада, прадпрыемствы, уключаныя ў пералік прыватызацыі, будуць прадавацца толькі на ўзаемавыгадных для Беларусі і інвестараў умовах. "Кошт актываў уключаных у гэтыя планы прадпрыемстваў павінен забяспечыць сёлета прыток у краіну не менш чым 2,5 млрд. долараў", — падкрэсліў ён.

Мясніковіч таксама адзначыў, што прыватызацыя і структурныя рэформы — "гэта штодзённая праца для ўрада". "Выконваць яе будзем без гвалту і шуму, эфектыўна, адкрыта і на прававой аснове. Не будзе пры гэтым ніякіх масавых скарачэнняў, звальненняў і іншых страхаў, якія спрабуюць некаторыя апаненты парадзіць у грамадстве. Рынак працы будзе канкурэнтным", — запэўніў прэм`ер-міністр.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2012
 
Дата публикации:07.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2783
 
Ключевые слова:
Приватизация в Беларуси Госсобственность Экономические реформы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме