https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Колькасць рамеснікаў у Беларусі ў 2011 годзе павялічылася да 5.385


У 2011 годзе ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 5.385 рамеснікаў, у той час як у 2010 годзе збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці выплацілі 4.139 чалавек. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Летась па колькасці зарэгістраваных рамеснікаў лідзіруючыя пазіцыі займалі  Віцебская вобласць і Мінск (1.023 і 1.006 адпаведна). Найменшая колькасць рамеснікаў зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці — 593. У Брэсцкай вобласці працуюць 783 рамеснікі, у Гомельскай — 652, у Гродзенскай — 656, у Мінскай — 672.

Як лічаць у Мінэканомікі, "тэндэнцыя росту рамеснікаў тлумачыцца стварэннем спрыяльных умоў". На гэты момант (указам прэзідэнта № 225 ад 16 мая 2005 года) прадугледжаны максімальна спрошчаны парадак ажыццяўлення рамеснай дзейнасці ў Беларусі. Рамеснікам няма неабходнасці рэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, яны проста становяцца на ўлік у падатковым органе і выплачваюць збор — адну базавую велічыню ў год.

У 2001 годзе ўказам прэзідэнта № 401 ад 8 верасня пералік відаў рамеснай дзейнасці быў пашыраны. Да іх дабавілі выраб вітражоў, арыгамі, вырабаў з пап`е-машэ, нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах, альбомаў для фотаздымкаў без прымянення паліграфічнага і друкарскага абсталявання, заточванне сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту і яго частак і іншыя.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2012
 
Дата публикации:18.01.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2613
 
Ключевые слова:
Малый бизнес Частное предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме