https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 6 сакавіка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 6 сакавіка 2012 года.
На 6 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.240 беларускіх рублёў
Еўра — 10.870
Расійскі рубель — 281,50
Украінская грыўна — 1.026,41

Кошык валют — 2.932,32

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 10 рублёў (0,12%), еўра — знізіўся на 60 рублёў (0,55%), расійскага рубля — на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — на 2,01 рубля (0,20%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,46 рубля (0,08%) у параўнанні з папярэднім днём і ўзрос на 66,49 рубля (2,32%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3192, "долар/расійскі рубель" — 29,2718, "долар/грыўна" — 8,028.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 6 сакавіка долар купляюць па 8.050—8.160 і прадаюць па 8.230—8.400 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 26 рублёў, продажу — на 22.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.100—8.200 рублёў пры куплі, 8.250—8.300 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2012
 
Дата публикации:06.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2389
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме