https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Продаж гарэлкі ў Беларусі вырас больш чым на 19%


У Беларусі працягвае расці аб`ём продажу гарэлкі.
Паводле звестак Белстата, у студзені—лістападзе 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 19,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Прададзена 11 млн. 69,5 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 46,1% (у студзені—лістападзе 2010 года — 42,6%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб`ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—лістападзе 2011 года склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 7,6 трлн. рублёў.

Піва за 11 месяцаў прададзена 31 млн. 932,5 тыс. дал, што на 11,5% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 13,3% (за студзень—лістапад 2010 года — 13,1%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 963,3 тыс. дал (+33,6%), вінаградных він — 2 млн. 787,7 тыс. дал (+13,5%), пладовых він — 14 млн. 641,1 тыс. дал (-6,1%). Пладовыя віны занялі 27,4% у аб`ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—лістападзе 2010 года — 32,2%).

Каньяку і брэндзі прададзена 287,8 тыс. дал (+28,9%), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 193 тыс. дал (+26,3%), слабаалкагольных напояў — 773,7 тыс. дал (-32,5%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2011
 
Дата публикации:18.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2106
 
Ключевые слова:
белорусская водка Белстат Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме