https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анатоль Нічкасаў распавёў аб перавагах гарадоў-спадарожнікаў


Старшыня Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь Анатоль Нічкасаў у праекце «Краіна кажа» на YouTube-канале БелТА распавёў аб перавагах гарадоў-спадарожнікаў.
Паводле яго слоў, у свядомасці людзей адбылася трансфармацыя ў разуменні прывабнасці гарадоў-спадарожнікаў. «Усё пачалося з даследавання Інстытута горадабудаўніцтва аб далейшай тэндэнцыі. Зазіраючы ў далёкую будучыню, можна было сфармуляваць, што будзе адбывацца з нашымі агламерацыямі, буйнымі гарадамі, і гэта лягло ў аснову для наступных рашэнняў кіраўніка дзяржавы аб стварэнні гэтай сістэмы гарадоў-спадарожнікаў, якія б дазволілі даць, перш за ўсё, магчымасць грамадзянам зрабіць свой выбар», — распавёў Анатоль Нічкасаў.

У гарадоў-спадарожнікаў — мноства пераваг, упэўнены старшыня Саюза. «Гэта жыццё ў выдатным ландшафце, тут цудоўная прырода, добрая інфраструктура як раз вакол буйных мегаполісаў, буйных гарадоў — гэта дазволіла пакласці ўсё гэта на лічбы, стварыць праграму, урад яе разгледзеў, вылучылі прыярытэтныя гарады і першым быў Смалявічы. Самы цяжкі заўсёды першы крок. Сёння гэты этап пройдзены. Прайшло каля 10 гадоў. І мы ўжо гаворым пра тое, што гэтая тэндэнцыя эфектыўная, — адзначыў ён. — Акрамя таго, створаны неабходныя прылады для таго, каб у людзей сапраўды гэты выбар з’явіўся, каб можна было выбіраць: ці стаяць у чарзе, або паскорыць гэты працэс (і пабудавацца ў горадзе-спадарожніку.)».

Звязда, 18 снежня 2022
 
Дата публикации:18.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:779
 
Ключевые слова:
Город-спутник Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме