https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перайшлі чырвоную лінію: Мінздароўя Беларусі ўвяло абмежаванні для замежных фармкампаній


Ведамства вырашыла абмежаваць кантакты медыкаў з замежнымі фармкампаніямі пасля таго, як выявілі схему подкупу ўрачоў.
Прадстаўнікам замежных фармкампаній забароняць удзельнічаць у канферэнцыях на тэрыторыі Беларусі, калі яны праходзяць не пад эгідай Міністэрства аховы здароўя.

"Усе астатнія адукацыйныя мерапрыемствы – забаронены. Асабістыя кантакты павінны быць спынены пакуль мы не выпрацуем новыя падыходы сумесна з МУС і органамі Генпракуратуры", - цытуе міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча прэс-служба ведамства.

Па словах міністра, у ведамстве выдатна разумеюць, што пры супрацоўніцтве з замежнымі кампаніямі могуць быць канфлікты інтарэсаў і карупцыя. Таму Міністэрства аховы здароўя і раней жорстка абмяжоўвала працу замежных фармацэўтычных кампаній і іх прадстаўніцтваў. Напрыклад, рэгламентавана, як можна праводзіць тыя ці іншыя акцыі па прасоўванні прадукту.

"У тым ліку, вызначалася, што нашы медработнікі могуць узаемадзейнічаць з кампаніямі ў строга абмежаваных варыянтах, напрыклад, праводзячы навучанне. На жаль, бізнес перайшоў чырвоную лінію", - канстатаваў міністр.

Паводле яго слоў, апошнім часам іх работа мела мала агульнага з сумленнасцю – пад выглядам асветніцкай дзейнасці праводзілася незаконная аплата за прасоўванне медыцынскіх тавараў.

Асабістыя кантакты, на яго думку, трэба "звесці на нішто" для прафілактыкі карупцыі, можна больш выкарыстоўваць фармат анлайн-кансультацый.

Як растлумачылі ў ведамстве, комплекс мер абмежавальнага характару быў распрацаваны па прадстаўленні Генпракуратуры.

Раней Генпракуратура паведаміла аб выкрыцці схемы схаванага подкупу медыкаў замежнымі фармацэўтычнымі кампаніямі з мэтай іх прасоўвання на беларускім рынку.

Таксама 27 снежня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" начальнік упраўлення Генпракуратуры па барацьбе з карупцыяй і аргзлачыннасцю Ігар Грэйба заявіў, што на працягу трох гадоў з урачамі, якія практыкуюць, заключаліся дагаворы падраду на чытанне лекцый. Фактычна ж гэта быў подкуп, каб медыкі рэкамендавалі пацыентам выкарыстоўваць пэўныя прэпараты.

Узбуджана дзевяць крымінальных спраў у дачыненні да прадстаўнікоў замежных кампаній.

Па словах Грэйбы, яны падкупілі 62 медыкаў па ўсёй краіне. Агульная сума – 400 тыс рублёў.

Мінск, 28 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:28.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Коррупция Криминал Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме