Паведамляецца, што пацярпеламу на мабільны тэлефон патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся міліцыянерам. Махляр растлумачыў, што праводзіць аперацыю па затрыманні нядобрасумленных супрацоўнікаў банка, якія спрабуюць аформіць крэдыт на імя пацярпелага. Той, хто тэлефанаваў, даў выразныя інструкцыі, якія неабходна выканаць, каб дапамагчы выкрыць злачынцаў. Для гэтага мінчаніну патрабавалася ўстанавіць спецыяльную мабільную праграму на тэлефон і ўзяць у банку пазыку. Мужчына выканаў умовы кібермахляра і пазбавіўся агулам больш за Br7 тыс.
Следчыя распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
Звязда, 9 студзеня 2023