Рэгуляванне цэн працягвае памяншаць інфляцыю, заявіла журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.
"Зніжаецца (інфляцыя) усё ж такі па прычынах таго, што ў нас дзейнічае 713-я пастанова", - адзначыла прадстаўнік міністэрства.
Яна назвала і такія прычыны запавольвання росту цэн: умераная інфляцыя ў Расіі, умацаванне беларускага рубля і аднаўленне цэн на сыравіну на сусветных рынках.
Па прагнозах урада, рост індэкса спажывецкіх цэн па выніках 2022 года павінен скласці 12-13%.
Калі ўлічваць не гадавы, а месячны паказчык, то ў Беларусі увосень была дэфляцыя, а гадавы рост цэн пастаянна зніжаўся.
Спачатку індэкс набліжаўся да адзнакі 18%, а затым пайшоў уніз.
Гэтаму папярэднічала ўвядзенне спачатку мараторыя на цэны, а затым жорсткага рэгулявання цэн. Для гэтага ў кастрычніку 2022 года ўлады прынялі пастанову №713. Яна абмяжоўвае нацэнкі на сотні тавараў. Спіс ужо мяняўся. Напрыклад, з яго вынялі прадметы раскошы.