https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўра будзе ўпэўнена таннець?


Учора на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра знізіўся на 50 рублёў да Br11720. Долар застаўся на ранейшым узроўні — 8720 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі да 279 рублёў. Увогуле еўра працягвае таннець і на фінансавых рынках Еўрасаюза. Так, 23 лістапада ў ЕС за адзін еўра давалі прыкладна 1,3 долара. Такім чынам, толькі за адзін дзень адзіная еўрапейская валюта страціла амаль 1,3 працэнта свайго кошту ў адносінах да долара.

Курсы некаторых банкаў на 24 лістапада

"Абсалютбанк": долар ЗША — 8660 і 8740; еўра — 11470 і 11710; расійскі рубель — 269 і 278.

"Беларусбанк": долар ЗША — 8700 і 8850; еўра — 11550 і 11750; расійскі рубель — 273 і 283.

"Дэльта-БАНК": долар ЗША — 8600 і 8850; еўра — 11550 і 12000; расійскі рубель — 270 і 284.

 Сяргей Куркач, Звязда
25 лістапада 2011
 
Дата публикации:25.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1942
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Валютный кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме