https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кошт затрыманага грузавіка, што перавозіў кантрабандныя цыгарэты, перавысіў кошт грузу ў 1,5 тысячы разоў


Дваццаць дзве спробы кантрабанды тытунёвых вырабаў прадухілілі пагранічнікі за мінулыя выхадныя. Сямнаццаць з іх — праз аўтамабільныя пункты пропуску.
Вадзіцелі хавалі ў сваіх аўтамабілях у асноўным невялікую колькасць цыгарэт — ад 47 да 550 пачкаў.

Зараз яны рызыкуюць пазбавіцца і сваіх аўтамабіляў, кошт якіх значна перавышае магчымы прыбытак.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у пункце пропуску "Каменны Лог" раніцай 3 снежня пры афармленні на выезд грузавога аўтамабіля "ДАФ" з паўпрычэпам, якім кіраваў грамадзянін Літвы, смаргонскія пагранічнікі ў кабіне за бакавой абшыўкай сядзення вадзіцеля і ў паветраводзе рэфрыжэратара знайшлі 420 пачкаў цыгарэт. Канфіскаваныя тытунёвыя вырабы ацэнены ў 1,9 млн. рублёў. Затрыманыя да рашэння суда цягач і паўпрычэп — у 2,8 млрд. рублёў. Кошт аўтамабіля перавысіў кошт тытунёвай кантрабанды ў 1.474 разы.

Буйныя партыі тытунёвых вырабаў затрымліваліся ў чатырох выпадках. У прыватнасці, 2 снежня гродзенскія пагранічнікі ў вёсцы Сіневічы ў доме без нумара, які выкарыстоўваецца як дача, знайшлі і канфіскавалі 26.000 пачкаў цыгарэт. Тытунёвая прадукцыя знаходзілася ў поліэтыленавых пакетах, спаяных па баках і загорнутых у воданепранікальную абалонку — як мяркуецца, для перапраўкі цераз мяжу па рацэ Нёман. Цыгарэты перададзены ў гродзенскую падатковую інспекцыю. Папярэдне яны ацэнены ў 57,2 млн. рублёў. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія мелі дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

3 снежня прыблізна ў 3.00 у пункце пропуску "Бігосава-1" пры афармленні на выезд цягніка Мінск — Рыга полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікам мытні ў трох купэ аднаго з вагонаў знайшлі 219 блокаў цыгарэт на 8,9 млн. рублёў. Іх уладальнік не аб`явіўся. Тавар канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.

Амаль у гэты ж час на адным з участкаў Полацкага пагранічнага атрада спрацавалі датчыкі стацыянарнай сігналізацыйнай сістэмы "Радыёбар`ер". Трывожная група за паўтара кіламетры ад лініі дзяржаўнай мяжы знайшла два аўтамабілі без людзей — "Фальксваген Пасат" і "Крайслер". Затым у прылеглым лясным масіве былі затрыманы трое грамадзян Беларусі без дакументаў.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў смаргонскія пагранічнікі ў раёне населенага пункта Баруны знайшлі дзве схованкі цыгарэт — 12 тысяч пачкаў. У гэтай жа вёсцы быў выяўлены вадзіцель "Фальксвагена Пасата" і яшчэ адзін пасажыр. Цыгарэты канфіскаваны, распачаты адміністрацыйны працэс.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2011
 
Дата публикации:05.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3361
 
Ключевые слова:
Белорусская таможня Контрабанда Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме