https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь знізіла экспартную пошліну на нафту


1 студзеня стаўка экспартнай пошліны на нафту, якая вывозіцца за межы тэрыторыі Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі, зніжана з 406,6 долара за тону да 397,5. Гэта замацавана ў пастанове ўрада Беларусі ад 28 снежня 2011 года.
Устаноўлены таксама новыя стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі МС. Пошліна на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, якая з 1 кастрычніка ўніфікавана на ўзроўні 66% ад пошліны на нафту, цяпер складае 262,3 долара за тону (у снежні — 268,3).

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжана з 221,8 долара за тону да 201 долара, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — з 268,3 да 262,3 долара за тону. Пошліна на бензіны таварныя і прамагонны бензін знізілася з 365,9 да 357,7 долара за тону.

Нагадаем, міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін было падпісана ў снежні 2010 года ў Маскве. Згодна з гэтым дакументам Расія пастаўляе ў Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, абавязана пералічваць у бюджэт РФ увесь аб`ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, якія вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
1 студзеня 2012
 
Дата публикации:01.01.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1979
 
Ключевые слова:
Экспортные пошлины Нефтепродукты Белорусские НПЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме