https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Бізнесмен Уладзімір Пефціеў падаў у суд на Савет ЕС


Беларускі бізнесмен Уладзімір Пефціеў падаў у Суд Еўрасаюза іск супраць Савета ЕС. Ён патрабуе ануляваць рашэнне Савета ЕС ад 20 чэрвеня 2011 года, згодна з якім на яго распаўсюджваюцца санкцыі Еўрасаюза. Апрача таго, бізнесмен настойвае, каб адказчык аплаціў выдаткі, паведамляе Афіцыйны журнал Еўрасаюза.
Нагадаем, 20 чэрвеня Савет ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс беларускіх грамадзян і кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У гэты спіс быў уключаны Пефціеў і тры кампаніі — ЗАТ "Белтэхэкспарт", ЗАТ "Спорт-пары" і ПУП "БТ Тэлекамунікацыі". У дакументах ЕС Пефціеў значыцца як "асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнкам і яго сям`ёй, галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі, старшыня савета акцыянераў "Белтэхэкспарта", найбуйнейшай у Беларусі кампаніі імпарту-экспарту ўзбраенняў". Санкцыі адносна згаданых кампаній уведзеныя на падставе таго, што ўсе яны "падкантрольныя Уладзіміру Пефціеву". Сутнасць санкцый зводзіцца да таго, што Пефціеву забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а яго рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаныя. Яго кампаніям забаронена весці бізнес на тэрыторыі краін ЕС.

Іск Пефціева заснаваны на пяці аргументах. Па-першае, мяркуе бізнесмен, Савет ЕС не даў адэкватнай аргументацыі для ўключэння яго ў згаданы спіс.

Па-другое, на думку істца, адказчык парушыў яго правы на абарону і непрадузятае слуханне справы, прадугледжаныя артыкулам 47 Хартыі ЕС аб асноўных правах, а таксама артыкуламі 6 і 13 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. У прыватнасці, сцвярджае Пефціеў, яму не далі права быць выслуханым і запатрабаваць свайго выключэння са спісу.

Па-трэцяе, мяркуе Пефціеў, члены Савета ЕС памыліліся, палічыўшы яго асобай, звязанай з Аляксандрам Лукашэнкам і яго сям`ёй, галоўным эканамічным дарадцам Лукашэнкі і ключавым спонсарам рэжыму. Ён таксама назваў памылкай сцвярджэнне, што кампанія "Белтэхэкспарт" з`яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам-імпарцёрам абароннай прадукцыі ў Беларусі.

Па-чацвёртае, зазначае Пефціеў, адказчык неабгрунтавана і без важкіх доказаў парушыў фундаментальнае права на ўласнасць, гарантаванае артыкулам 17 Хартыі ЕС аб асноўных правах і Пратаколам № 1 да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Па-пятае, указвае Пефціеў, адказчык парушыў прынцып сувымернасці, непрапарцыянальна абмежаваўшы асноўныя правы істца без адэкватных працэдурных гарантый і важкіх доказаў.

У якасці прадстаўнікоў істца ў дакументах названыя адвакаты Вілія Вайткутэ-Паван, Андрус Смалюкас і Эльза Матуліёнітэ. Усе яны працуюць у літоўскім офісе балтыйскай юрыдычнай кампаніі LAWIN.

Аналагічныя іскі названыя адвакаты падалі ў Савет ЕС ад імя беларускіх кампаній "Белтэхэкспарт", "Спорт-пары" і "БТ Тэлекамунікацыі".

Як высветлілася, усе чатыры іскі былі пададзеныя яшчэ 12 жніўня.

Антон Тарас, Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:18.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3140
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Пефтиев Право на собственность Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме