https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Баюся, што гэты глабальны крызіс можа прыйсці і да нас


"Баюся, што гэты глабальны крызіс, пра які зараз так шмат гавораць, можа прыйсці і да нас", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка на сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Расіі Сяргеем Міціным.
"Думаю, што калі мы з Расіяй будзем разам, мы з мінімальнымі стратамі пераадолеем гэты крызіс. У нас ёсць што прапанаваць Расіі, у нас вялікая патрэба ў расійскіх рэсурсах. І калі мы сапраўды створым роўныя ўмовы, як гэта піша прэм`ер-міністр Расіі ў сваім артыкуле аб інтэграцыі, вы можаце лічыць беларусаў навечна сваімі людзьмі", — прыводзіць прэс-служба прэзідэнта словы Лукашэнкі.

У Беларусі і Расіі зараз "добры дыялог", лічыць кіраўнік дзяржавы. "Няпраўда, што гэта напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца ў наступным годзе. Тут няма ніякай палітычнай кан`юнктуры, — падкрэсліў ён. — Мы даўно разумеем і ведаем, што такое Расія для Беларусі. Напэўна, і расіяне сёння пераканаліся наверсе, што такое Беларусь для Расіі. Павінен быў прайсці пэўны перыяд для таго, каб Расія ўбачыла сапраўдных сяброў, сапраўдных прыліпалаў і сапраўдных ворагаў".

Лукашэнка адзначыў, што для Беларусі і Расіі "вельмі важна быць разам". "Мы гатовы прапанаваць Расіі ўсё ў плане сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы гатовы калі не на 100%, то вялікую долю яшчэ дабавіць на расійскім рынку", — сказаў ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:11.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3239
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме