https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацбанк канстатуе стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку Беларусі


Аб гэтым Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку 6 кастрычніка далажыла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.
У цэлым сітуацыя застаецца стабільнай. "Дадатковая сесія Беларускай валютна-фондавай біржы працуе, працуе наяўны рынак. Якіх-небудзь перашкод або затрымак, у прынцыпе, няма. Адзінае, хацелася б, каб на рынак ішло больш прапаноў, а пакуль прадпрыемствы ўсё ж такі асцярожнічаюць", — сказала старшыня праўлення Нацбанка.

Надзея Ермакова адзначыла, што не аказваецца якога-небудзь адміністрацыйнага націску або рэгулявання з боку Нацыянальнага банка на пазабіржавы рынак. Курс беларускага рубля ўстанаўліваецца рыначнымі механізмамі, змяняючыся нязначна. Для ўстанаўлення стабільнага курсу беларускага рубля, лічыць Нацбанк, патрэбны пэўны час. Ад далейшага попыту і прапанавання на валюту будзе залежаць і тое, калі адновіцца адзіны афіцыйны курс. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Нацыянальнага банка безумоўна забяспечыць выкананне задач, якія былі пастаўлены на нарадзе ў канцы жніўня па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Звязда, 7 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:07.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2149
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме