Кожны год напярэдадні навагодніх свят лясгасы краіны ўзмацняюць патруляванне ўгоддзяў, каб абараніць іх ад браканьераў. Спроба прывезці ёлку або сасну з лесу можа ўляцець у капеечку.
За незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоў ці іншай расліннасці прадугледжаны штраф да 300 базавых велічынь. Акрамя яго прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Адпаведныя таксы вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219.
Таму лепш дачакацца адкрыцця ёлачных базараў і набыць там дрэва, якое падыходзіць, спецыяльна вырашчанае да святаў. Елка ці хвою ў кадушцы затым можна пасадзіць у двары. Калі ж узялі проста ссечанае дрэва, не варта забываць аб яго правільнай утылізацыі пасля Новага года.
Некалькі гадоў сталічныя аператары па вывазу адходаў абвяшчаюць пэўныя дні, у якія лясных прыгажунь вывозяць з жылфонду на перапрацоўку.
Звязда, 11 снежня 2022