https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выкрыццё скамераў, якое спыніла крадзяжы праз папулярны сайт


На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Следчага камітэта паведамілі пра затрыманне ўдзельнікаў міжнароднай скам-супольнасці, на рахунку якой тысячы злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Патэнцыйных ахвяр зламыснікі шукалі праз гандлёвыя інтэрнэт-пляцоўкі. У многіх выпадках перапіска, якая вялася ў мэсэнджары з намерам «купіць тавар», заканчвалася пераходам прадаўца на фішынгавы сайт службы дастаўкі (ад сапраўднага рэсурсу яго адрознівала толькі адна літара ў даменным імені) і спісваннем грашовых сродкаў з банкаўскай карты. Саўдзельнікам удалося выкрасці ў беларусаў больш за 2,5 млн рублёў.

— Перапіска так званых воркераў з патэнцыяльнымі ахвярамі ажыццяўлялася ў мэсэнджарах з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў беларускіх аператараў сотавай сувязі, — растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КМ МУС палкоўнік міліцыі Андрэй Кавалёў. — Набыццём сім-карт займаліся асобныя звёны злачыннага ланцуга. Калі воркеру ўдавалася ўгаварыць суразмоўцу купіць тавар, ён адпраўляў яму згенераваную ботам унікальную спасылку, дзе ўведзеныя пацярпелым рэквізіты аўтаматычна перасылаліся ўбіверам. Апошнія займаліся крадзяжом і размеркаваннем грошай. Забяспечваў дзейнасць саўдзельнікаў распрацоўшчык сервернага праграмнага забеспячэння і ботаў. Ім аказаўся 17-гадовы беларус. Тры пастаўшчыкі сім-карт і дзесяць воркераў — таксама нашы суайчыннікі, некаторыя з іх затрыманыя. Астатнія фігуранты, уключаючы 18-гадовага арганізатара злачыннай групы, з’яўляюцца жыхарамі краін блізкага замежжа. 

Па словах Андрэя Васільевіча, выкрыць удзельнікаў скам-супольнасці ўдалося дзякуючы маштабнай аналітычнай працы з інфармацыяй пра здзейсненыя на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках злачынствы.

Праваахоўнікі вывучалі рэжым актыўнасці абаненцкіх нумароў (іх было больш за 800), усталёўвалі паролі доступу да сервераў, на якіх знаходзілася праграмнае забеспячэнне, а таксама базы дадзеных падманутых карыстальнікаў. 

У выкрытай злачыннай групе мелася выразная вертыкальная іерархія. Яе ўдзельнікі не былі знаёмыя паміж сабой, зносіны выбудоўвалі праз мэсэнджары і сайты з функцыяй шыфравання абмену дадзенымі. 

На скам-супольнасць працавала больш за 1300 удзельнікаў. На сёння 20 чалавек затрымана, васьмі прад’яўлена абвінавачванне. У суткі імі здзяйснялася да 30 злачынстваў.

Праведзены спецыялістамі аналіз зыходнага кода, які ўжываўся зламыснікамі, дазволіў унесці неабходныя дапрацоўкі ў праграмнае забеспячэнне гандлёвай пляцоўкі, праз якую часцей за ўсё здзяйснялася махлярства, і практычна цалкам спыніць крадзяжы ў карыстальнікаў рэсурсу. Уладальнікі аналагічных сайтаў атрымалі рэкамендацыі. 

Затрыманы распрацоўшчык ПЗ пачынаў сваю дзейнасць у якасці праграміста пяць гадоў таму з аказання паслуг па павелічэнні колькасці падпісчыкаў і лайкаў у сацыяльных сетках. За гэты час атрымаў унікальныя веды, аднак палічыў за лепшае рэалізаваць іх у злачынным асяроддзі.

Звязда, 20 снежня 2022
 
Дата публикации:20.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:731
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме