Змены, у прыватнасці, датычацца грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і да 15 студзеня 2022 года атрымалі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік. Яны змогуць скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай для ўзвядзення гэтых дамоў.
Указам таксама ўстанаўліваецца, што ў выключных выпадках з дазволу мясцовых выканаўчых камітэтаў магчыма адчужэнне зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і (або) збудаваных на іх жылых дамоў да заканчэння 5 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў. Раней гэты тэрмін складаў 8 гадоў.
Звязда, 21 снежня 2022