https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Затрыманы члены міжнароднай злачыннай групы, якія перапраўлялі нелегальных мігрантаў цераз Беларусь у краіны Еўрасаюза


Органамі беларускай і літоўскай пагранслужб спынена дзейнасць транснацыянальнай злачыннай групы, якая арганізавала канал перапраўкі нелегальных мігрантаў цераз Беларусь у краіны Еўрасаюза.
Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі, у склад групы ўваходзілі грамадзяне Літвы, Беларусі і Расіі. Кіраваў ёю літовец 1977 года нараджэння. Удзельнікі групы — 1975-78 гадоў нараджэння, некаторыя з іх мелі спецыяльную падрыхтоўку. Сярод злачынцаў былі грамадзяне Расіі з ліку прафесійных вадзіцеляў і былых ваеннаслужачых спецыяльных падраздзяленняў расійскіх Узброеных сіл, якія маюць спецыяльныя навыкі ў кіраванні аўтамабілем, разведцы мясцовасці і тапаграфіі.

Злачынная група дзейнічала наступным чынам. На тэрыторыі Расіі пэўныя асобы займаліся пошукам патэнцыяльных нелегалаў з ліку замежных грамадзян, галоўным чынам выхадцаў з Афганістана, якія не мелі магчымасці законна ўехаць на тэрыторыю ЕС. Затым рэйсавым аўтобусам нелегалы дастаўляліся ў Мінск невялікімі групамі. Час і месца прыбыцця паведамлялася саўдзельнікам, якія сустракалі нелегалаў недалёка ад Мінска і на сваіх аўтамабілях перавозілі іх у Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. У пагранічнай паласе злачынцы суправаджалі замежных грамадзян на выбраны загадзя ўчастак зялёнай мяжы.

На тэрыторыі Літвы па ўказанні лідара злачыннай групы незаконных мігрантаў сустракалі літоўскія саўдзельнікі, якія ў далейшым павінны былі пераправіць іх углыб ЕС. Для перавозкі нелегалаў выкарыстоўваліся спецыяльна падрыхтаваныя мінівэны ці мікрааўтобусы з таніраваным шклом.

Праваднікі-разведчыкі падбіраліся з ліку асоб, якія праходзілі службу ў армейскіх спецпадраздзяленнях Расіі, мелі вопыт баявых дзеянняў на Паўночным Каўказе. Яны папярэдне вывучалі прыгранічную мясцовасць, аснашчаліся картамі, компасамі, GPS-навігатарамі, маскіровачнымі касцюмамі. Імі ў поўнай меры прымяняліся навыкі маскіроўкі і супрацьдзеяння праваахоўным органам, займаліся даволі кваліфікаванай разведкай найбольш уразлівых месцаў для пранікнення цераз дзяржаўную мяжу ў абход пагранічных нарадаў.

З кожнага нелегала за перакіданне цераз мяжу бралі ў сярэднім па 10 тысяч долараў.

Актыўная дзейнасць гэтай групы доўжылася толькі ў жніўні і верасні 2011 года.

Аператыўнае суправаджэнне злачыннай групы забяспечвалася літоўскай і беларускай бакамі. Злачынцы не падазравалі, што знаходзяцца пад пільным назіраннем аператыўнікаў пагранслужбаў Літвы і Беларусі. 16 і 25 жніўня група ажыццявіла два пераходы нелегалаў праз мяжу, затрыманне якіх па задуме спецаперацыі забяспечыў літоўскі бок ва ўнутраных раёнах Літвы. У верасні злачынцы, упэўненыя ў поўнай беспакаранасці, адважыліся на чарговую спробу парушэння мяжы.

15 верасня ў пагранічнай паласе былі затрыманы пяцёра грамадзян Афганістана, якія незаконна ўехалі ў Беларусь з тэрыторыі РФ, а таксама арганізатары і саўдзельнікі злачыннай групы. Сумеснымі намаганнямі затрымана 13 незаконных мігрантаў, выяўлена пяць арганізатараў і шэсць саўдзельнікаў. Дзевяць чалавек ужо затрыманы. У дачыненні да іх у Беларусі распачаты дзве крымінальныя справы на падставе ч.1 арт.18, ч.2 арт.371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, учыненая арганізаванай групай).

Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы распачаты дзве крымінальныя справы ў дачыненні да шасці асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці на тэрыторыі гэтай краіны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011
 
Дата публикации:23.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3465
 
Ключевые слова:
Криминал Незаконная миграция Беларусь-Литва Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме