https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выпуск грузавых аўтамабіляў у Беларусі вырас у 1,7 разу


Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў Беларусі ў студзені—ліпені 2011 года вырасла на 31,4% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года і склала 7 трлн. 569,7 млрд. рублёў.
Паводле даных Белстата, выпушчана 11,9 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,71 разу перавысіла аналагічны паказчык 2010 года.

Выраблена таксама 85 тралейбусаў (на 25,4% менш), 1.225 аўтобусаў (на 28,8% больш), 2.828 аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (на 25,5% больш), 3.016 матацыклаў, мотаролераў і мапедаў (на 58,2% больш), 114,1 тыс. веласіпедаў (на 54,1% больш), 562 грузавых вагонаў (на 9,3% больш).

У той жа час запасы транспартных сродкаў на 1 жніўня склалі 927,5 млрд. рублёў, ці 85,6% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабралася 1,1 тыс. (62,2%), аўтобусаў — 209 (119,4%), аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў — 228 (56,4%), грузавых вагонаў — 58 (72,2%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2011
 
Дата публикации:21.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2260
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Белорусская техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме